Темы

Хто аказвае паслугі лазні?

Хто аказвае паслугі лазні?

Паслугі лазні, як мы даведаліся, у раёне аказ­вае УКП “Жылкамгас”. На балансе прадпрыемства значыцца лазнева-пральны комп­лекс на 25 памыйных месцаў у пас. Глуша і лазні ў населеных пунктах Рэдкі Рог і Туголіца. Апошнія, з-за адмоўнага фінансавага выніку і нізкай гадавой загружанасці — у 2017-м яна склала 5,1% і 8,9% адпаведна — функцыянаванне прыпынілі.

Што да комплекса ў Глушы, то яго гадавая загрузка, па словах начальніка аддзела ЖКГ райвыканкама Ірыны Пракопчык, некалькі вышэйшая — за 2018 год яна склала 21%. Кошт адной памыўкі тут (за 2 гадзіны), у адпаведнасці з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 21 снежня 2018 года №5016, — 4,70 рублёў. Для зручнасці наведвальнікаў у банны дзень працуе парыкмахер. Пры гэтым УКП “Жылкамгас”, як паведаміў в. а. дырэктара Аляксей Крэдзітаў, дбае пра пашырэнне платных паслуг на базе аб’екта. Сярод іншага — абсталяванне пакоя для адпачынку (праз пасёлак праходзіць ажыўленая аўтатраса), устаноўка білбордаў, якія б засяроджвалі ўвагу на дадатковых паслугах комплекса.

Варта адзначыць, што амаль у паловы з 8732 хатніх гаспадарак раёна маюцца ўласныя лазні.

Пры гэтым сярод мерапрыемстваў раённага плану па забеспячэнні насельніцтва даступнымі і якаснымі паслугамі лазняў, зацверджанага рашэннем Бабруйскага райвыканкама ад 30 кастрычніка 2018 года № 24-11, — і прыцягненне прыватнага бізнесу да гэтага накірунку дзейнасці. На сёння такая ўзаемасувязь наладжана — за вызначаную плату паслугі лазняў і душавых сельскім жыхарам гатовы аказаць і аказваюць на аб’ектах агратурызму, якіх у раёне дастаткова шмат. У ліку апошніх сядзібы “Ізабэла” і “Ранчо” ў аг. Леніна, “У Шчаткава” — у аднайменным населеным пункце, «Тры львы» — у в. Сычкава, “Воля” — у в. Лысая Горка, “У Пятровіча” — у Новай Шараеўшчыне, “Адпачынак плюс” у Вішнёўцы, сядзіба “Церамок” ў аг. Міхалёва, “Спадчына” — у Глушы, “Тихий омут” — у в. Дойнічава.

Да таго ж, адпаведнымі паслугамі вяскоўцы могуць скарыстацца і на тэрыторыі аб’ектаў сельгаспрадпрыемстваў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Матпомощь ко Дню Победы выплачена досрочно – Минтруда

5 мая 2024
Актуально

Лукашенко в храме на Пасху: коль время выбрало нас, давайте сохраним мир и покой

5 мая 2024
Общество

С Днем печати! Поздравление от руководства Бобруйского района

5 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024