Темы

Дэпутаты прынялі ўдзел у спартакіядзе

Дэпутаты прынялі ўдзел у спартакіядзе

12-13 студзеня ў Крычаве прайшла зімовая спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці.

За права называцца наймацнейшай спаборнічалі 23 каманды з усіх куткоў Магілёўшчыны. Ад нашага раёна ўдзел у мерапрыемстве прыняла каманда з 7 чалавек — дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў на чале з яго старшынёй Людмілай Крычко.

Удзельнікі спартакіяды спаборнічалі ў лыжнай эстафеце, плаванні, дартсе і стральбе. Па яе выніках у пераможцы выйшла каманда гаспадароў — Крычаўскага раёна. У тройцы лідараў таксама дэпутаты Кіраўскага і Горацкага раёнаў. Прадстаўнікі нашага — на 11-м месцы.

У асабістым першынстве старшыня Сычкаўскага сельвыканкама, дэпутат райсавета дэпутатаў Зінаіда Трубачка ў стральбе заняла 2-е месца.

Узнагароды пераможцам уручыў галоўны суддзя спаборніцтваў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў.

Последние новости

Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем