Вызначаны найпрыгажэйшыя навагоднія ёлкі

У перадсвяточныя дні падведзены вынікі штогоднага раённага агляду-конкурсу на лепшае афармленне навагодняй ёлкі і тэрыторыі вакол яе сярод сельвыканкамаў, арганізацый і ўстаноў.
Па выніках конкурсу, улічыўшы ўсе ацэначныя крытэрыі, камісія прыйшла да высновы прызначыць першае месца калектыву Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ” (дырэктар М.П. Іваноўская). Другога месца ўдастоены калектыў Міхалёўскага ВПК “Дз/сад-СШ” (дырэктар В.У. Падаляк), трэцяга — Брожскі сельвыканкам (старшыня А.А. Урублеўскі).

Пераможца конкурсу — калектыў Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ” (дырэктар М.П. Іваноўская) 
Трэцяе — Брожскі сельвыканкам
(старшыня А.А. Урублеўскі)
Другое месца — калектыў Міхалёўскага ВПК “Дз/сад-СШ” (дырэктар В.У. Падаляк)
Дыпломы Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама грашовыя прэміі калектывам, якія праявілі ініцыятыву і творчы падыход у стварэнні навагодняга настрою вяскоўцам, а разам з тым упрыгожылі населеныя пункты, на тэрыторыі якіх месцяцца, пераможцам уручыў падчас першага ў сёлетнім годзе пасяджэння райвыканкама кіраўнік раёна П.І. Найдзён.
Алена КАРПЕНКА.


