Темы

Падведзены вынікі агляду машынных двароў

Падведзены вынікі агляду машынных двароў

У раёне падвялі вынікі штогадовага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да палявых работ.

Удзел у конкурсе, па словах намесніка начальніка вытворчага аддзела райсельгас­харчу Аляксандра Каўраніна, прынялі ўсе 9 раённых гаспадарак. Прайшло мерапрыемства на базе мехдвара СВК “Гігант”. На вынікі паўплывалі такія крытэрыі, як стан агароджы машыннага двара, асфальтаванне тэрыторыі, наяў­насць бытавых, з ацяпленнем, памяшканняў і галоўнае — пастаноўка тэхнікі на захаванне ў адпаведнасці з ДАСТам.

Ацэньвала машынныя двары спецыяльна створаная рашэннем райвыканкама камісія. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е прысуджана СВК “Гігант”, 2-е — філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, 3-е — ААТ “Неўскі-­Агра”. Усе ўдзельнікі агляду-конкурсу ўзнагароджаны граматамі, а пераможцы, у адпаведнасці з умовамі мерапрыемства, яшчэ і грашовымі прэміямі: за 1-е месца — 20 базавых велічынь, за другое — 15, за трэцяе — 10.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем