Темы

Сёння на Бабруйшчыне вызначыліся з найлепшымі аратымі сельгасарганізацый

Сёння на Бабруйшчыне вызначыліся з найлепшымі аратымі сельгасарганізацый

Па выніках раённага конкурсу прафесійнага майстэрства механізатараў “Араты-2018” у катэгорыі “Агрэгаты ў складзе энерганасычаных трактараў звыш 250 к.с.”  1-е месца падзялілі механізатары Андрэй Арэх з СВК “Гігант” і Мікалай Юшкевіч з філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, 3-га ўдастоены механізатар ААТ “Неўскі-Агра” Аляксандр Кушавараў. 2-е месца засталося без уладальніка.

У катэгорыі “Агрэгаты ў складзе трактараў “Беларус-1221” да 150 к.с.” найбольшага майстэрства ў пракладанні барознаў дасягнуў Міхаіл Чарноў з “Гіганта”. 2-е  месца прысуджана Івану Канавалаву з ААТ “Міхалёўская Ніва”, 3-е — механізатару “Харчавіка-Агра” Паўлу Юшкевічу.















Мерапрыемства, удзел у якім прыняў і саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч,  было арганізавана пры ўдзеле філіяла “Харчавік-Агра”. У склад судзейскай калегіі, якую ўзначаліла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская, увашлі спецыялісты райсельгасхарчу і галоўныя спецыялісты сельгасарганізацый. Кожны з канкурсантаў атрымаў падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК — прадуктовыя наборы бабруйскіх прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў сельгаспрадукцыі: ААТ “Харчавік-Агра”, ВУП “Бабруйскмалако”, ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, а пераможцы яшчэ вымпелы і лісты ўдзячнасці ад райкама прафсаюза і райвыканкама.

Падрабязнасці — у бліжэйшым нумары «раёнкі».

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

Последние новости

Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем