Темы

Праблемы занятасці — у праблеме адносін да занятасці

Праблемы занятасці —  у праблеме адносін да занятасці

Пастаянна дзеючая раённая камісія па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва пад началам старшыні райсавета дэпутатаў Людмілы Крычко, якая ў мінулую пятніцу працавала на базе Цялушскага сельвыканкама, пацвердзіла ўжо неаднойчы выяўленае — праблема занятасці некаторых непрацуючых грамадзян у іх адносінах да той самай занятасці.

Трыццацігадовай жыхарцы аднаго з населеных пунктаў сельсавета, за плячыма якой усяго два месяцы вучобы ў тэхналагічным каледжы і адсут­насць хоць бы якой “корачкі”, прафесія даяркі ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, якую маладая жанчына асвойвала на працягу некалькіх месяцаў, не прынесла асалоды: занадта бадатымі аказаліся рагулі. Як не мелі працягу і намаганні ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама накіраваць яе на вучобу для атрымання прафесіі. Да апошняга не дайшло: на паўдарозе ў грамадзянкі адпала жаданне выконваць рэкамендацыі спецыялістаў. На запытанне членаў камісіі, што яна думае надалей, тая няўпэўнена адказала: “Ну, можа, давайце пайду вучыцца”.
Яшчэ адна наведвальніца з парога выказала гатоўнасць ісці на працу “хоць заўтра”. Пры гэтым паскар­дзілася на наймальнікаў, якія адмаўляюць у яе сур’ёзных намерах. На заўвагу старшыні сельвыканкама Мікалая Сакуна, ці не спрабавала грамадзянка выключыць з жыцця спіртное, з непаразуменнем у голасе паведаміла, што ўжывала толькі ўчора і тое адзін стограмовік.
Наведаліся ў сельвыканкам у мінулую пятніцу і тыя, каму сапраўды патрабуецца дапамога з прафесійным вызначэннем. З кожным з іх члены камісіі папрацавалі індывідуальна, прапанавалі вакансіі, якія адпавяда­юць атрыманай чалавекам адукацыі ці іншым яго патрабаванням. Тым, для каго замінкай у працаўладкаванні з’яўляецца адсутнасць дакументаў, што сведчаць асобу, вырашана паса­дзейнічаць у іх набыцці. Адзін з неахоп­леных грамадска-карыснай працай цялушанцаў выказаў намер заняць вакансію стоража ў ААТ “Неўскі-Агра”. Яшчэ адзін прыняў прапанову на работу ў сельгаспрадпрыемстве ад дырэктара мясцовай гаспадаркі Міхаіла Стрыжэўскага, які таксама ўдзельнічаў у рабоце камісіі.
Такім чынам, без увагі камісіі не застаўся ніхто з 9-ці наведвальнікаў. Праўда, калі адным пасадзейнічалі ў працаўладкаванні, то асобным — у лячэнні ад алкагалізму.
Варта адзначыць, што наступныя выязныя пасяджэнні раённай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва адбудуцца 9 кастрычніка: у Брожскім сельвыканкаме а 10 гадзіне, у Хімоўскім — а 15-й.
Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Калейдоскоп

Православные верующие празднуют Вход Господень в Иерусалим — Вербное воскресенье

28 апреля 2024
Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024