Темы

Папярэдзіць хваробу прафілактыкай

Папярэдзіць хваробу прафілактыкай

У сувязі з тым, што цалкам выкараніць такую напастку для свінаводчай вытворчасці, як афрыканская чума свіней (АЧС), пакуль не ўдалося — хвароба нагадвае пра сябе то ў адным, то ў другім рэгіёне блізкага і далёкага замежжа — насцярожа­насць у адносінах яе працягвае заставацца і ў Беларусі. А гэта значыць — і работнікі жывёлагадоўчых фермаў, і вяскоўцы нашага раёна, якія займаюцца раз‑­вядзеннем свіней ва ўласных гаспадарках, павінны ведаць і строга прытрымлівацца мер перасцярогі. Што гэта за меры, на старонках “раёнкі” расказвалася неаднойчы. Між тым, лічым сваім абавязкам дадзеную інфармацыю нагадаць яшчэ раз.

Нягледзячы на тое, што для здароўя непасрэдна чалавека АЧС небяспекі не ўяўляе, захворванне нясе шмат непрыемнасцяў для жывёлагадоўлі: здольна прыводзіць да гібелі выключна ўсіх свіней. Спыніць вірус можна толькі жорсткімі каранціннымі мерапрыемствамі, што зноў жа прыводзіць да вялікіх эканамічных страт. Падчас узнікнення афрыканскай чумы свіней усю жывёлу забі­ваюць, трупы ліквідуюць, свінагадоўчыя памяшканні і абсталяванне дэзінфіцыруюць.

Спосабы заражэння жывёлы

Свінні пачынаюць хварэць галоўным чынам падчас ужывання заражанага вірусам корму. Інфекцыяванне магчыма таксама праз органы дыхання, пашкоджаную скуру і пакусы заражаных кляшчоў-пераносчыкаў. Вірус распаўсюджваецца жывёламі-вірусанос­чыкамі, у тым ліку тымі, што знахо­дзяцца ў інкубацыйным перыядзе, а таксама праз розныя інфіцыраваныя аб’екты.

Асаблівую небяспеку ўяўляюць прадукты забою заражаных свіней: мяса, мясапрадукты, кроў, сала, косці, скура і г. д. Адной з прычын хваробы з’яўляюцца інфіцыраваныя харчовыя адходы, якія выкарыстоўваюцца ў якасці корму без дастатковай праваркі. Здаровая жывёла заражаецца пры сумесным утрыманні з хворай і вірусаносчыкамі, а таксама падчас знаходжання ў інфіцыраваных памяшканнях і транспартных сродках. Вірус могуць таксама распаўсюджваць людзі, хатняя і дзікая жывёла, насякомыя, грызуны, якія знаходзіліся на інфіцыраванай тэрыторыі.

Меры па недапушчэнні хваробы

Нельга дапускаць наведвання ўласных падсобных гаспадарак іншымі грамадзянамі, неабходна ўтрымліваць пагалоўе ў зачыненых памяшканнях, не дапускаць вольнага выгулу свіней, право­дзіць змену верхняга адзення і абутку пасля наведвання лясных угоддзяў, апрацоўваць свіней і памяшканні для іх утрымання ад крывасмокаў (кляшчэй, вошай і інш.), пастаянна весці барацьбу з грызунамі. Абавязкова тэрмічна апрацоўваць харчовыя адходы і корм для жывёлы, набываць грануляваны камбікорм толькі айчыннай вытворчасці ў спецыялізаваных гандлёвых кропках, не завозіць свіней без пагаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна з іншых тэрыторый. Абавязкова і неадкладна паведамляць пра ўсе выпадкі захворвання свіней спецыялістам дзяржаўнай ветслужбы па тэлефонах 47-34-02, 47-34-07.

У выпадку падзяжу жывёлы неабходна тэрмінова паведаміць пра гэта ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і работнікам раённай ветстанцыі для выяўлення прычын апошняга. Тым, хто працуе на свінагадоўчых прадпрыемствах і займаецца паляваннем, у мэтах недапушчэння магчымага заносу вірусу на тэрыторыю арганізацыі, забараняецца паляванне на дзіка.

За невыкананне ветэрынарных правілаў, якія датычацца пагрозы ўзнікнення АЧС, пра­ду­­г­леджа­на не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць.

Падрыхтавала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем