Темы

Раён уключаецца ва ўборку кукурузы

Раён уключаецца ва ўборку кукурузы

Напружанасць уборачнай кампаніі спала: збажына ў раёне практычна ўбраная. “Нязначна гектараў засталося ў акцыянерных таварыствах “Саўгас Кісялевічы” і “Міхалёўская Ніва”, у асноўным гэта — зернебабовыя сумясі”, — адзначыла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская.

Акрамя таго, як было адзначана, у раёне маецца 150 гектараў кармавых бабоў (у філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Баб­руйскі камбінат хлебапрадуктаў” і Баб­руйскім ААТ “Аграмашсервіс”), 250 — соі (пакуль яшчэ недаспела) ў СВК “Гігант” для кармавых патрэб гаспадаркі, а ра­зам з тым і павелічэння ўрадлівасці зямлі.

Раён уключаецца ва ўборку кукурузы. Першымі да гэтай работы прыступілі ў філіяле “Агракамбінат КХП”. Культуру ўбіраюць на сілас і ўраджаем задаволены — 350 ц/га (у мінулым годзе — 201). Ад таго, што кукуруза абяцае парадаваць аграрыяў і іншых гаспадак, болей за тысячу гектараў плануецца выкарыстаць сёлета на зерневыя мэты.

У “Міхалёўскай Ніве” займаюцца ўборкай салодкіх караняплодаў. З пасеяных 320 га цукровых буракоў выкапана, па стане на ўчарашнюю раніцу, 24 пры ўраджайнасці 300 ц/га (у папярэднім годзе — у сярэднім 275 ц/га). Уборка да 20 верасня лічыцца ранняй, цана на прадукцыю ў гэтую пару ў перапрацоўшчыкаў на 20 працэнтаў вышэйшая. Гэтая акалічнасць, а таксама магчымасць “разгрузіць” напружаны кастрычнік, калі ўборка стане масавай, прымушае сельгасвытворцаў рупіцца.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем