Темы

Каб увесну быць з кормам

Каб увесну быць з кормам

Пра гэта варта паклапаціцца ўжо цяпер. Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ў гэтых мэтах даведзена раёнам заданне пасеяць кармавых культур на зялёны корм (для выкарыстання ўвесну) з разліку 50 сотак на адну рагулю. Аб’ёмы для нашага раёна — звыш чатырох тысяч гектараў.

Да рэалізацыі задання прыступілі пакуль толькі ў ААТ “Міхалёўская Ніва”, дзе на ўчарашнюю раніцу было пасеяна каля 100 гектараў палосных (азімая сурэпіца з жытам) пасеваў. Актывізуюцца дадзеныя работы ўжо пасля таго як у гаспадарках пасеюць азімы рапс. На апошняе гэтым часам скіраваны асноўныя намаганні аграрыяў: тэрмін да 25 жніўня — аптымальны для пасеву культуры. Тым болей што аб’ёмы сяўбы рапсу немалыя — 2690 га на зерне і 300 — на зялёны корм. Па апошніх дадзеных, пасеяна прыкладна трэць плошчаў.

Акрамя іншага, у раёне вядуцца ворыўныя работы пад сяўбу азімай збажыны. Засеяць плануецца каля 13 тысяч гектараў, прыкладна столькі, як у мінулым годзе. “З культур стаўку хацелася б зрабіць на азімае жыта, — заўважае начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская, — аднак з-за сёлетняга яго неўраджаю ў асобных гаспадарках маецца праблема з насеннем”.

Да капання бульбы ў раёне пакуль не прыступалі. Што датычыцца цукровых буракоў, то ў “Міхалёўскай Ніве” іх уборку запланавалі на пачатак наступнага тыдня.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем