Темы

У “Харчавіку-Агра” дояць з плюсам

У “Харчавіку-Агра” дояць з плюсам

Імкнемся прытрымлівацца тэхналогій і з беражлівасцю адносімся да сумленных працаўнікоў, — заўважае на гэта галоўны заатэхнік філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” Міхаіл Іванавіч Бандарчук, знаёмячы нас з падрабязнасцямі вытворчых паказчыкаў і робячы раскладку некаторых момантаў развіцця малочнай галіны ў сельгаспрадпрыемстве. Прапаноўваем інтэрв’ю з галоўным спецыялістам.

Міхаіл Іванавіч, за праб­лемамі касавіцы, а цяпер ужо і ўборачнай кампаніі, ці не адыйшлі на другі план пытанні жывёлагадоўлі ў гаспадарцы?

— Ні ў якім разе. Малако — той каштоўны прадукт, які штодня прыносіць грошы. Таму кантралюем вытворчы працэс няўхісна, і раслінаводчы сезон гэтаму не перашкода. Неадкладна вырашаем праблемныя пытанні, право­дзім пастаянную вучобу з работнікамі галіны на веданне і выкананне тэхрэг­ламенту, штомесяц падчас дзён жывёлавода дэталёва абмяркоўваем вынікі работы, аналізуем працу кожнага, шукаем рашэнні, як можна было пазбегнуць таго ці іншага недахопу, завастраем увагу на поспехах і дасягненнях, дзелімся перадавым вопытам. Словам, робім усё магчымае, каб малочная галіна развівалася, а людзі, што ў ёй задзейнічаны, атрымоўвалі за працу годны заробак.

Кантроль і дысцыпліна, бясспрэчна, важныя складаючыя вялікага малака. Між тым, часта даводзіцца чуць, што яно ў каровы на языку?

— Гэта так. Таму мы актыўна працуем з камбікармамі, набываем іх у тым ліку на Слуцкім КХП. Для высокапрадукцыйных кароў прыдбалі камбікорм з павышаным утрыманнем пратэіну на “Экамоле”, там жа набылі неабходныя прэміксы для рагуль да і пасля расцёлу. У мэтах узбагачэння рацыёнаў жывёлы бялковай сыравінай пасеялі люцэрну, косім яе на “зялёную” падкормку па другім і трэцім разе. Зноў жа, прыбавілі ў параўнанні з леташнім годам па расцёлах.

Вынікамі задаволены?

— Яны неблагія, плюсуем. Валавая вытворчасць малака з пачатку месяца склала 103% да аналагічнага перыяду мінулага года, а непасрэдна на сёння (размова вялася ў сераду) — 110% пры сярэднім удоі на карову 15 кг у дзень. Гэта на 1,4 кг болей за леташні паказчык. Адпаведна павялічылі і рэалізацыю малака дзяржаве: з пачатку месяца 103%, на дзень 17-га чэрвеня — 110. Прадаем на сёння ад каровы 14,7 кг, што пераўзыходзіць мінулагодні паказчык. Таварнасць малака — 94%. Калі ж аналізаваць работу ў галіне з пачатку года, то за 1-е паўгоддзе і валавая вытворчасць, і рэалізацыя малака склаліся на ўзроўні 109% да аналагічнага перыяду 2017-га. Надаілі на карову за гэты перыяд 3 017 кг малака, што на 252 кг болей, чым у папярэднім годзе.

Заробак у жывёлагадоўлі, у прыватнасці, аператара машыннага даення, залежыць ад вынікаў малочна-таварнай фермы ў цэлым ці ад асабістага ўнёску працаўніка?

— Ад канкрэтнага ўкладу работніка: колькі даярка надаіла, столькі і атрымала грошай. Згодна з распрацаванымі ўмовамі расцэнкі аператараў залежаць ад надоенага малака на адну галаву жывёлы. Калі, скажам, даярка надаіла 10 літраў на карову, то будзе адна расцэнка, калі 15 — іншая. Адпаведна і заробак другой даяркі будзе значна большым.

Калі не сакрэт, колькі зарабляюць аператары машыннага даення ў “Харчавіку-Агра”?

— Нашы людзі заробкамі задаволены (усміхаецца).

Такім чынам, можна меркаваць, што прафесія аператара машыннага даення карыстаецца попытам на вёсцы?

— Пра гэта не скажу. Праца ў жывёлагадоўлі нялёгкая — скаціна ўтрымліваецца прывязна, таму ў чаргу на аператараў машыннага даення не стаяць. Не выратоўвае і адносная блізкасць да Бабруйска. Гараджане неаднойчы цікавіліся гэтай работай, але неабходнасць быць на першай дойцы ўжо а шостай га­дзіне камусьці не дазваляе выкарыстаць такую магчымасць. Таму з беражлівасцю адносімся да кадраў, якія працуюць, нягледзячы на тое, што маглі б знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

У прафесіі аператара машыннага даення, на ваш погляд, якія якасці павінны пераважаць — падкава­насць ведамі ці сумленныя адносіны да даручанага?

— У аднолькавай ступені важна і тое, і другое. Патрабаванні да вытворчага пра­цэсу, і прафесіі аператара ў тым ліку, з кожным годам узрастаюць — гэта адметнасць часу, з якой не паспрачаешся. Але ж і сумленнасць — агромністая рухаючая сіла. Згадзіцеся, можна разумець, умець, але не хацець і не рабіць. Таму толькі спалучэнне аднаго з другім дае станоўчы вынік, падставу называць работніка прафесіяналам. І вельмі ганаруся, што ў нас працуюць такія людзі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем