Темы

У Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” займаюцца зборам чорнага золата

У Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” займаюцца зборам чорнага золата

Пачалі ўбіраць азімы рапс на пачатку тыдня, з больш высокага поля, прычым, з не лепшых яго ўчасткаў, таму на сераду (дзень нашага наведвання) ураджайнасць мелі 10 цэнтнераў з гектара.

Дырэктар Сяргей Тарабуеў дэманструе рапс, дзе бачна, як расліна, з-за дэфіцыту вільгаці, пазбавілася ад бакавых адросткаў.

На ўчарашнюю раніцу ў гаспадарцы было ўбрана 96 з 210 адведзеных пад культуру гектараў. “Максімальнай ураджайнасці для нашых зямель сёлета ў любым выпадку не атрымаем, — дзеліцца кіраўнік акцыянернага таварыства Сяргей Тарабуеў. — Паўплывала надвор’е. З-за працяглай спякоты пасевы ў некаторых месцах падгарэлі. Не адбылося кушчэння раслін — не развіліся бакавыя адросткі, а толькі сцябло”.

Алег Аляксандравіч Рыдзеўскі ў гаспадарцы “старажыл”: працоўны стаж складае не меней за тры дзясяткі год.

Спадзяванні ў аграрыеў на другое, ніжэйшае рапсавае поле. Да яго ўборкі толькі прыступілі, і ўжо цяпер зразумела, што болей ура­джайнае.

Сабранае насенне “Аграмашсервіс” пастаўляе на Бабруйскі КХП у лік дзяржзаказу. Даведзены на сёлетні год план унушальны — 350 тон, з-за ўнесенай надвор’ем карэкціроўкі яго выкананне ў гаспадарцы ставяць пад сумненне.

Віталій Валер’евіч Падшывалаў услед за дырэктарам прызнае, што ўраджай рапсу на полі, дзе вялася ўборка, незавідны.

Пры гэтым задачу паставілі — якасна сабраць не толькі насенне, але і рапсавую салому. У мэтах апошняга побач з камбайнамі, якія малоцяць рапс, працуе КВК. Здроб­леную ім салому трактары адвозяць у траншэю на жывёлагадоўчую ферму для наступнага змешвання з сіласам і сенажом — выкарыстання ў якасці корму скаціне.

Аляксандр Барысавіч Нічыпаловіч на трактары “Беларус-1523” у звязцы з ПІМам (на фота) і Аляксандр Анатольевіч Лаўрыновіч перавозяць салому ў траншэю на тэрыторыі фермы. Як і калегі, разлічваюць на добры заробак у гарачую ўборачную пару

На полі за в. Вялічкава ў дзень нашага наведвання працавалі два камбайны КЗС-12. У дадатковай тэхніцы, па словах дырэктара, патрэбы пакуль не было. Камбайнеры Алег Рыдзеўскі і Віталь Падшывалаў, гэтак жа як і Сяргей Фралоў на КВК, і трактарысты-перавозчыкі саломы, работу сваю ведаюць і выконваюць сумленна. Тым болей што ад гэтага залежыць заробак механізатараў.

Сяргей Юр`евіч Фралоў на КВК падбірае і здрабняе рапсавую салому.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

Последние новости

Общество

Какие документы можно получить через единый портал электронных услуг

3 мая 2024
Актуально

Лукашенко приехал на Центральный командный пункт ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Происшествия и безопасность

Где в Бобруйском районе запрещено купаться

3 мая 2024
Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024
Актуально

В войсковой части состязались «зарничники»  

3 мая 2024
Человек и природа

Без осадков и до +25°С будет сегодня в Беларуси

3 мая 2024
Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024