Темы

З музыкай па жыцці

Гэтую жвавую жанчыну добра ведаюць у вёсцы Іванаўка. Тут яна нарадзілася і вырасла, тут яна жыве і сваім жыццём дорыць радасць другім людзям. Згадзіцеся, не ўсялякі чалавек прыносіць радасць тым, хто жыве побач. Ад аднаго, як кажуць, “ні горка, ні салодка”. Жыве чалавек, здаецца, нічога кепскага не робіць, а не стане яго, ці пераедзе на новае месца жыхарства, і людзі нават пра яго не ўспамінаюць. А іншы толькі на адзін-два дні ў госці да родзічаў з’едзе, дык ужо і суседзі засумуюць. Апошняе можна сказаць і пра М.Ф. БАНДАРЧУК. Варта ёй толькі на пару дзён да дзяцей у горад завітаць, як не толькі суседзям, амаль усім жыхарам вёскі яе пачынае недаставаць.

У цёплую пару года амаль вечара не абыходзіцца, каб яна са сваім верным сябрам — гармонікам — не выйшла на лавачку каля хаты. Пачуўшы яго меладычныя гукі, гаспадыні, хуценька завяршаючы хатнія справы, спяшаюцца да сядзібы Марыі Фёдараўны. Падыходзяць і мужчыны, збягаюцца дзеці. Асабліва падабаюцца гэтыя вячоркі гарадскім, што прыязджаюць да сваіх бабуляў-дзядуляў у госці, для іх гэта — экзотыка. У такія вечары доўга над Іванаўкай разносяцца музыка і песні. Песні былых гадоў — вясёлыя і сумныя, задушэўна-пяшчотныя і патрыятычныя, пра каханне і свой родны край. І ў кожнай з іх раскрываюцца душы і настрой выканаўцаў. А разам з вясёлай, заліхвацкай мелодыяй спачатку хтосьці адзін выходзіць на круг, за ім — другі, трэці, і вось ужо завіхурыліся ў танцы самыя непаседлівыя і ўлюбёныя ў гэтую справу. Лёгка, без натугі перабірае клавішы гарманістка, кружацца з прыплясам у танцы пары. Тыя, хто застаўся сядзець, прыпляскваюць ім у такт у далоні. А іншы раз, калі больш моладзі збіраецца на такія ігрышчы, і хтосьці з маладых зацягвае сучасную песню, то і ім Марыя Фёдараўна з задавальненнем падыгрывае.

— Летнімі вечарамі мы доўга заседжваемся, — расказвае гарманістка. — Не хочацца пакідаць ігрышча, але ж рана ўставаць — скаціну трэба падаіць і выправіць у поле, па гаспадарцы справіцца, а іншым — на працу ў калгас.

Некаторыя здзіўляюцца: як жанчына-самавучка, без ведання нотнай граматы, можа з такім майстэрствам выконваць на музычным інструменце рознажанравыя творы. Пытаюся ў Марыі Фёдараўны: адкуль у яе такое майстэрства?

— Мабыць, гэта яшчэ ад дзеда. Бацька маёй маці вельма спраўна іграў на гармоніку, падбіраў любую мелодыю да песні, на народныя ігрышчы яго заўсёды запрашалі, — працягвае гутарку жанчына. — Я ж адна ў маці расла, бацька мой загінуў у канцы Вялікай Айчыннай… Я нарадзілася ў 1942 годзе. Нялёгка маці было расціць мяне, яна — на працу ў калгас, а я — да дзядулі з бабуляю. Малая тады была, іграць дзед мяне не вучыў, але ж вельмі падабаліся гукі гэтага інструмента, іх меладычнасць. Старалася заўсёды каля дзеда разам быць, любіла спяваць пад яго акампанемент. Відаць, гэта і наклала свой адбітак на маё далейшае жыццё. Першы гармонік я сабе купіла за самастойна заробленыя грошы. Дапамагчы не было каму. Але ж на гармонік грошы сабрала і купіла. Зараз у мяне ўжо трэці па ліку інструмент. Колькі мелодый перайграла за сваё жыццё — і не падлічыць.

На розных участках вытворчасці працавала Марыя Фёдараўна — 15 год рабіла даяркай на ферме, затым многа год — у паляводчай брыгадзе, памочнікам ветэрынара. Але нідзе і ніколі з песняй і музыкай не расставалася.

Ведаючы пра віртуознае майстэрства Марыі Фёдараўны, яе, як калісьці і яе дзеда, аднавяскоўцы, ды і жыхары суседніх вёсак, на гулянкі розныя запрашаюць: вяселлі, праводзіны хлопцаў у армію, хрэсьбіны. Яна не адмаўляе, бо ёй падабаецца знаходзіцца сярод людзей і дарыць ім весялосць.

Весела бывае і ў хаце Марыі Фёдараўны, калі збіраюцца пад бацькоўскім дахам яе дзеці, унукі і праўнукі. Праўда, не так часта, што — усе разам, бо адна дачка і сын з сем’ямі жывуць у Бабруйску, а другая — аж у Прыморскім краі, адкуль, вядома, часта не наездзішся. Затое, калі прыязджаюць усе, то радасць і весялосць б’юць праз край. І без гармоніка не абыходзіцца: музыка, песні і пляскі — на ўсе лады. Нават старэнькая 94-гадовая маці Марыі Фёдараўны, здараецца, зацягне тую ці іншую песню сваёй маладосці. А яна іх ведае, ой, як многа. І тады ўжо ўнукі і праўнукі толькі дзіву даюцца, як прама на вачах скідвае яна з сябе не адзін дзесятак год.

Жанчына падзялілася, што з адкрыццём у Іванаўцы новага Дома культуры жыццё сялян значна змянілася — для іх нярэдка наладжваюцца святочныя канцэрты. Выступаюць і прыезджыя артысты, і свае мясцовыя, сярод якіх і М.Ф. Бандарчук. Для вакальнай групы яна цяпер — галоўны акампаніятар.

Спяшаюцца вечарамі на рэпетыцыі іванаўскія жанчыны: Юлія Фурс, Вольга Сакун, Любоў Галавацкая, Святлана Шынкевіч, Марыя Сідарава і іншыя. Спяшаюцца, каб не толькі развучыць новую песню, але і сустрэцца са сваімі сяброўкамі, абмеркаваць свежыя навіны і падзяліцца тым, што ў каго добрага адбылося за той час, як не бачыліся.

Марыя Фёдараўна па сакрэту падзялілася, што кожны выхад на сцэну для яе хвалюючы.

— Але ж і кожнае выступленне прыносіць нейкае душэўнае задавальненне, — крыху памаўчаўшы, запэўніла яна. — Адчуваеш сваю патрэбу людзям і адказнасць перад імі.

Тэкст i фота

Людмiлы ПIСАРАВАЙ.

Последние новости

Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024