Темы

Рэйд на сенажаці ААТ “Саўгас Кісялевічы”

Рэйд на сенажаці ААТ “Саўгас Кісялевічы”

Пачаўся ён з сянажнай траншэі на ўскрайку в. Лысая Горка, дзе без супынку “шнураваў” трактар “Кіравец”. На просьбу спыніцца механізатар не адрэагаваў, выразна даючы зразумець, што на размовы часу аніякага.

Таццяна Іванько.

Выручыла брыгадзір паляводчай брыгады №2 Таццяна Іванько (на здымку). Ад яе і даведаліся, што за штурвалам “Кіраўца” на працягу дня працуе Аляксандр Дзмітрыевіч Каталосаў. Ноччу трактарыста на гэтай адказнай рабоце змяняе напарнік Уладзімір Анатольевіч Бубіч. Сама ж Таццяна кантралюе ход работ на аб’екце, пазначае рэйсы перавозчыкаў зялёнай масы, непасрэдна якасць трамбоўкі ў траншэі. У гаспадарцы дзяўчына трэці год, працоўныя абавязкі добра ведае і не пагарджае імі. Работай у саўгасе “Кісялевічы” жыхарка аг. Леніна ў цэлым задаволена.

Аляксандр Зорын.

На сенажаці непадалёк Бібкаўшчыны падборкай і здрабненнем травы на айчынным кормаўборачным агрэгаце “Палессе” займаўся механізатар, чыё імя нярэдкае на Дошчы гонару “раёнкі” — Аляксандр Рыгоравіч Зорын. На давераным яму ў свой час новенькім КЗРы Аляксандр працуе сёмы сезон і работай тэхнікі цалкам задаволены. У гаспадарцы (колішнім саўгасе Леніна) герой радкоў з 2002 года. Прыйшоў сюды адразу пасля заканчэння мясцовай школы. З таго часу займеў сям’ю (жонка Наталля працуе ў гэтай жа гаспадарцы), дзве дачушкі і лічыць, што жыццё задалося.

Уладзімір Лысянкоў.

Каб тэхніка Аляксандра была ў дзеянні, на сенажаці — Уладзімір Уладзіміравіч Лысянкоў на трактары МТЗ-82 з валкаўтваральнікам ГР-700. Нягледзячы на пенсійны ўзрост, Уладзімір Уладзіміравіч працягвае дапамагаць гаспадарцы, з якой звязаў сваё жыццё ў далёкім, як цяпер здаецца, 1974 годзе. Спачатку быў вадзіцелем, а ў 1991-ым перасеў на трактар ды так і застаўся працаваць на ім. Мой суразмоўца — жыхар таксама мясцовы. У пас. Леніна вырас, скончыў школу, пабудаваўся, тут працаваў і працуе і ніколькі не шкадуе, што лёс для яго склаўся менавіта так. Бо ўпэўнены: малая радзіма — не проста словы, гэта духоўная і душэўная падсілкоўка чалавека. Зрэшты, двое сыноў (усяго іх у бацькі тры) Уладзіміра Уладзіміравіча таксама працуюць у сельскай гаспадарцы. Адзін – намеснікам старшыні ў СВК “Гігант”, другі механізатарыць у адной з бацькам гаспадарцы. Сам ён, як з усмешкай заўважае, — трактарыст-універсал: працуе і на граблях, і на прэсе, выконвае любыя іншыя сельскагаспадарчыя справы. “Праца — гэта дзеянне, — лічыць Уладзімір Лысянкоў, — а дзеянне — гэта жыццё”.

* * *
Па стану на раніцу ўчарашняга дня, як паведамілі ў райсельгасхарчы, сена ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” нарыхтавалі 145 тон ці 26% ад патрэбнага аб’ёму, сенажу — 2000 тон (31%), у тым ліку 159 тон у палімерную ўпакоўку.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

 

 

Последние новости

Общество

Матпомощь ко Дню Победы выплачена досрочно – Минтруда

5 мая 2024
Актуально

Лукашенко в храме на Пасху: коль время выбрало нас, давайте сохраним мир и покой

5 мая 2024
Общество

С Днем печати! Поздравление от руководства Бобруйского района

5 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024