Темы

Прафесія, якой не перастаеш навучацца

Прафесія, якой не перастаеш навучацца

Прафесія, якая не пакідае нават дома. “І першае, і другое абгрунтавана, — дзеліцца мая суразмоўца, з нядаўняга часу ўрач агульнай практыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 Людміла Курская, за плячыма якой каля 10 год працы ва ўстанове. — Да падручніка і Інтэрнэта звяртаюся пастаянна, лічу гэта проста неабходным. Для пашырэння прафесійных ведаў: медыцына не стаіць на месцы — навукоўцы прапаноўваюць усё новыя і новыя спосабы лячэння хвароб, і для пацвярджэння выстаўленага дыягназу. Апошняе якраз у тых выпадках, калі прафесія не пакідае і за дзвярыма паліклінікі, і па дарозе да дому, і ў сценах кватэры за хатнімі клопатамі”.

Зрэшты, дома ў доктара Курскай зачастую здараюцца цэлыя “саветы” на медыцынскія тэмы. Муж Павел, урач-нейрахірург, з якім разам навучаліся ў Віцебскім медуніверсітэце і за якім Людміла Генадзьеўна пераехала на бабруйшчыну з роднай аршаншчыны, ніколі не адмаўляе ва ўласным прафесійным меркаванні. І хто ведае, можа з часам да іх сямейнага савету далучыцца трэці член сям’і — дачушка: з практыкі вядома, што дзеці медыкаў зачастую выбіраюць бацькоўскую прафесію. Ва ўсялякім разе цяпер у васьмігадовай Ірыны, як з усмешкай і адначасова гонарам заўважае Людміла Генадзьеўна, перавагі-развагі менавіта такія.
Прымаючы за працоўную змену ў сярэднім па 20-25 пацыентаў, аналізуючы хваробы, з якімі звяртаюцца вяскоўцы ў паліклініку, доктар Курская не стамляецца арыентаваць сельскае насельніцтва на здаровы лад жыцця. “Навошта даво­дзіць справу да лекаў, калі можна папярэдзіць хваробу — адмовіцца ад таго ж курэння, упарадкаваць харчаванне, знайсці ў распарадку дня месца для фізкультуры, штодзённых прагулак, не кажучы ўжо пра шкоду ад алкаголю, якім многія злоўжываюць?” — са скрухай, недаўменнем, а разам з тым і сцвярджэннем заўважае доктар.
Праца медыка ў большай ступені за іншыя, што прадугледжваюць актыўнае кантактаванне з людзьмі (у дадзеным выпадку — з хворымі людзьмі), звязана з эмацыйным напружаннем і ўнутраным выгараннем. Каб апошняга не здарылася, важна адчуваць падтрымку калег, разуменне з боку кіраўніцтва. Асабіста ёй на калектывы, па словах субяседніцы, сапраўднае вязенне: змяніўшы за працоўны стаж трэці, яна і раней, і цяпер адчувае ўтуль­насць і камфорт ад работы з калегамі.
Ім і ўсім медработнікам краіны — людзям, якія звязалі сваё жыццё з высакароднай справай лекавання іншых, Людміла Курская жадае з нагоды прафесійнага свята моцнага здароўя, аптымізму і міру.
Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024