Темы

Рагулі пайшлі на пашу

Рагулі пайшлі на пашу

Усе важныя моманты — аж да самых, здавалася б, нязначных нюансаў — пераводу жывёлы з зімне-стойлавага на летне-пашавае ўтрыманне абмеркавалі ўдзельнікі раённага вытворчага семінара-нарады з удзелам галоўнага ветэрынарнага ўрача вобласці Васіля Шырокага. Мерапрыемства прайшло на базе МТФ Плёсы ААТ “Міхалёўская Ніва” у першы дзень тыдня.

“Надвор’е дазволіла выгнаць жывёлу на пашу, — адзначыў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Кісялёў. — Пры гэтым павінны быць прадугледжаны ўсе важныя моманты пераводу, пачынаючы ад харчавання — прысутнасці ў рацыёне грубых кармоў, дастатковай колькасці вады, павышанай — солі, неабходных макраэлементаў і мінеральных дабавак, — да апрацоўкі скаціны, засцярогі яе ад гнусу і кляшчоў. Апошнія, з-за адносна мяккай зімы, дэманструюць павышаную актыўнасць. Абмяркоўваліся і такія пытанні, як аб’ём гурта на выпасе, велічыня прагону жывёлы, памер клетак для яе ўтрымання. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню выяўлення жывёлы ў ахвоце і іншых, з ім звязаных даплаты работнікам за выяўленне, празрыстас­ці расцэнак для налічэння заробку. У адносінах маладняку буйной рагатай жывёлы рэкамендавана прадугледзець матэрыяльную адказнасць людзей, якія ажыццяўляюць догляд, іх працу аплачваць строга ў адпаведнасці з атрыманымі за месяц прывагамі.

“Летне-пашавы перыяд — гэта не толькі больш танныя кармы, — адзначыў Аляксандр Кісялёў, — але іх дастатак, для асобных — рашэнне праблемы дэфіцыту корму”. На той жа МТК Плёсы, па яго словах, за два тыдні (з 19 па 30 красавіка), што жывёла знаходзіцца на выпасе, вытворчасць малака павялічылася з 1 450 да 2 250 кг за суткі.
І калі па выніках красавіка вытворчасць малака ў раёне, у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года, склалася на ўзроўні 96%, то па выніках мая — ёсць усе падставы меркаваць — павінна пераўзыйсці леташні паказчык.

Зрэшты, па стане на сераду практычна ўвесь дойны статак з таго, што планавалі, ужо на выпасе. Выключэнне, як адзначылі ў райсельгасхарчы, складае жывёла філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, дзе запасы корму дазваляюць падняцца пашы вышэй, і часткова — СВК “Гігант”.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва райсельгасхарча.

Последние новости

Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем