Темы

Першамай для земляробаў — гарачая пара

Першамай для земляробаў — гарачая пара

Свята Працы, якое адзначаць у краіне 1 мая, земляробы Бабруйшчыны сустрэнуць на працоўных месцах. У гарачыя поры года аграрыям і ўвогуле не да адпачынку, тым болей сёлета, калі вясна і палявыя работы затрымаліся. Між тым, у людзей, якія прысвяцілі сябе земляробчай справе, такі расклад спраў не выклікае нараканняў. Механізатары разумеюць: адпачынак тады, калі адпачывае зямля, а цяпер для іх галоўнае — своечасова адсеяцца.

Сяргей Нерушаў з Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс” важ­насць кампаніі разумее як ніхто іншы: на рахунку механізатара болей за 20 пасяўных сезонаў у гаспадарцы. У гэтыя дні Нерушаў заняты на сяўбе яравога ячменю. Прыемна назіраць, як ягоны трактар МТЗ-3022 у звязцы з пасяўным агрэгатам РАБЕ важна і ўпэўнена кружыць па полі, збіраючы за сабой чароды птушак. Сяўба гэтай збожжавай культуры ў гаспадарцы блізіцца да завяршэння, пасеяны ўжо і авёс, сеюць яравую пшаніцу. Глеба, па словах Сяргея Дзмітрыевіча, для сяўбы акурат “падыйшла”, насенне якаснае — пры ўмове спрыяльнага надвор’я на працягу сельскагаспадарчага года ёсць усе шанцы разлічваць на добры ўра­джай збажыны.

Віншуючы калег і ўсіх жыхароў Бабруйшчыны з надыходзячым Святам Працы, Сяргей Нерушаў жадае, каб апошняя заўсёды прыносіла плён, добры заробак і цудоўны настрой.

У Івана Макеева з гэтай жа гаспадаркі — трэцяя па ліку пасяўная. Пасля заканчэння Хімоўскай школы колішні выпускнік цвёрда вырашыў — з малой радзімы нікуды. Прыйшоўшы ў мясцовую гаспадарку, спачатку працаваў пастухом, а пасля вывучыўся на трактарыста і стаў удзельнічаць, нараўне з калегамі-механізатарамі, ва ўсіх сельскагаспадарчых кампаніях. У тэхніцы Іван Ула­дзіміравіч толк ведае, таму калі раптам ягоны МТЗ-3022 (цяпер — у звязцы з сеялкай АКПМ-6) “заўпарціцца”, сам жа бярэцца яго рамантаваць.

У Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” аператарам машыннага даення працуе і жонка майго суразмоўцы. Сям’я, у якой выхоўваецца 14-гадовы сын, жыве ў аграгарадку Хімы ў вылучаным гаспадаркай добраўпарадкаваным доме.

Як і напарнік па працы, Іван Макееў мяркуе правесці Першамай за штурвалам жалезнага каня — час не церпіць. А суайчыннікам напярэдадні свята жадае заўсёды быць з работай, ды пры тым з той, якая па душы.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

Последние новости

Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024
Общество

Праздник труда и 120-летие профсоюзного движения Беларуси отметили в Могилевском областном объединении профсоюзов

1 мая 2024
Общество

Виталий Сидюк: “Все, что касается человека труда, касается и профсоюзов”

1 мая 2024
Актуально

У раёне адзначылі Першамай

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Праздником труда

1 мая 2024
Актуально

Стартавала работа Маладзёжнага парламента другога склікання

30 апреля 2024
Общество

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

30 апреля 2024
Образование

Изменились сроки подачи заявлений для поступления в 10-й класс школ и гимназий

30 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024