Темы

Пайшлі ў поле трактары

Пайшлі ў поле трактары

На Бабруйшчыне ў ліку першых у вобласці прыступілі да веснавых палявых работ. У філіяле «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» займаюцца закрыццём вільгаці і падкормкай азімых зерневых культур азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі. Па словах першага намесніка дырэктара філіяла Мікалая Гертмана, час для апошняга спрыяльны.

Мікалай Гертман.

У пацверджанне Мікалай Барысавіч бярэ ў рукі раслінку і дэманструе прысутным, як побач са старым, чорным па колеры карэннем мала­дзенькіх усходаў упэўнена заяўляюць пра сябе тоненькія светла-шэрыя адросткі, што азначае — вегетацыя пачалася і пасевам тэрмінова патрабуецца падсілкаванне. Неабходным для гэтых мэт азотам гаспадарка, па словах Мікалая Гертмана, забяспечана на 80% ад веснавой патрэбы, дагаворы заключаюцца, мінеральныя ўгнаенні працягва­юць паступаць. З улікам таго, што ахапіць падкормкай у «Агракамбінаце КХП» плануюць звыш трох тысяч гектараў — акрамя азімых зерневых культур, азімы рапс, сурэпіцу, пасевы на зялёны корм — на гэты від работ спатрэбіцца не меней за два тыдні. Зрэшты, зерневыя ў філіяле, па словах першага намесніка дырэктара, перазімавалі нядрэнна.

А ўжо ў панядзелак да падкормкі пасеваў далучыліся ворыўныя работы, унясенне арганікі. Стартавалі яны на палях так званай гарохаўскай зоны, дзе лёгкай пясчанай глебе пагражае хуткае абязводжванне. На запытанне, ці сапраўды зямля тут гатовая да палявых работ, начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская прапанавала праверыць гэта старадаўнім, запатрабаваным у аграномаў-практыкаў метадам — падняла з зямлі ком, сціснула яго ў далоні, а затым з вышыні выцягнутай рукі кінула зноў на зямлю. Ком рассыпаўся, што азначае — глеба тут гатовая да сяўбы.

За работай трактар Беларус-3022 з новым раскідвальнікам арганікі МТУ-15-1.

Закрыццём вільгаці ў дзень нашага наведвання займаўся ў тым ліку Валерый Лісоўскі. Яго трактар Беларус-3022 у звязцы з КПС-12 — новенькім, набытым па восені культыватарам шырынёй захопу 13 метраў — упэўнена вымалёўваў па полі ўзоры з узрушанай глебы.

Раскідванне арганічных угнаенняў вялося на полі ля вёскі Дворышча. Адзін за другім трактары рупліва пад’яз­джалі да бурта, дзе складзіравалася вывезеная за зіму арганіка, запаўнялі прычэпы перагноем і гэтак жа імкліва раз’язджаліся. З ліку іншых прыцягваў да сябе ўвагу новы, бабруйскай, як аказалася, вытворчасці, упершыню задзейнічаны ў гаспадарцы раскідвальнік МТУ-15-1, які асвойваў, кіруючы трактарам Беларус-3022, вопытны механізатар Юрый Кузняцоў.

У адрозненне ад тэхнікі з традыцыйным гарызантальным раскідваннем арганікі новая робіць гэта вертыкальна і больш якасна здрабняе ўгнаенні.
Ужо сёння ў філіяле прыступаюць да сяўбы яравога аўсу. Гэтая зерневая культура найбольш устойлівая да павышанай вільготнасці глебы. Незнарок у народзе кажуць: «Сей авёс у гразь, будзеш князь».

Вядзецца падкормка азімых зерневых культур.

Увогуле, да палявых работ і сяўбы “Агракамбінат КХП”, як адзначыў Мікалай Гертман, падрыхтаваны. Гэта датычыцца як насення, так і сельгас­тэхнікі. Што да кадраў механізатараў, то патрэба ў іх будзе вырашана ў тым ліку за кошт работнікаў вытворчага ўчастка галаўнога прадпрыемства “Маслічны край”. Вядома ж, павышаная ўвага ў гэтыя дні надаецца пытанням аховы працы. Неабходныя ўмовы створаны для гарачага харчавання людзей на пасяўной.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

Последние новости

Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024