Темы

Дзве радзімы Таццяны Стральцовай

Дзве радзімы Таццяны Стральцовай

Традыцыйна да гэтай даты мы сустракаемся з лю­дзьмі, якія сваёй радзімай лічаць усходнюю суседку, але на працягу не аднаго года жывуць у Беларусі і больш за каго маюць права гаварыць пра яднанне паміж народамі абедзвюх краін.

Таццяна Уладзіміраўна Стральцова, загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Бабруйскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у Беларусі з 1999 года. Нарадзілася і вырасла яна ў г. Усінск Рэспуб­лікі Комі. На Бабруйшчыну — радзіму маці і бабулі — пераехала ў 19-гадовым узросце, перавёўшыся з лесатэхнічнай акадэміі г. Сыктыўкара ў Бабруйскі філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Ужо тут стварыла сям’ю, у Бабруйску нарадзіліся абедзве дачушкі. Нягледзячы на тое, што карані яе роду з Беларусі, Таццяна лічыць сябе расіянкай, ды пры тым жыхаркай поўначы. Пачуццё любові да мясцін, дзе вырасла, дзе засталіся сябры, знаёмыя, дзе і цяпер жыве сястра з сям’ёю, цалкам, як прызнаецца, не адпускаюць. Можа таму і грамадзянства дагэтуль не памяняла, хоць заканадаўства ўжо дазваляе зрабіць гэта. І цяпер — з усмешкай заўважае Таццяна — яна сумуе па вялікаму снегу і паўночных маразах. Калі іншыя наракаюць на халады, сама яна ў душы радуецца, што звыклы воку снег яшчэ хоць колькі затрымаецца. Час ад часу, цяпер ужо з сям’ёй, Таццяна Уладзіміраўна наведваецца на малую і вялікую радзіму. Пабывалі ў Комі і гэтай зімой, дзе дзеці мелі магчымасць ацаніць сапраўдныя паўночныя снягі.

Між тым у Беларусі жанчыне ўтульна і ні разу з часу, як прыехала, не адчула, што яна з-за мяжы. “Людзі тут з прыязню ставяцца да грамадзян любой нацыянальнасці, — заўважае мая суразмоўца. — А тым болей да расіян, з якімі маюць агульныя старонкі гісторыі, цесныя эканамічныя і культурныя сувязі і моўнае адзінства”. З павагай ставіцца Таццяна і да беларускай мовы. На пачатку, калі навучалася ва ўніверсітэце, цяжкасці з яе разуменнем, як прызнаецца, былі. А цяпер хоць і не дацягвае да ўзроўню старэйшай дачушкі-сямікласніцы, якая ў школе імкнецца паспяваць “на выдатна”, то дапамагчы малодшай праблем не мае.

Дзелячыся ўражаннямі ад жыцця ў Беларусі, Таццяна Стральцова адзначае, што радуецца рабоце, якой яны з мужам не абдзелены. Між тым для многіх яе землякоў, як даведалася з паездкі, гэта сапраўдная раскоша: работы не знойдзеш не тое што па спецыяльнасці, але ўвогуле ніякай. Падзялілася Таццяна Уладзіміраўна і тым, што знаёмыя на ра­дзіме з павагай ставяцца да беларусаў. Станоўча характарызуюць нашу харчовую прадукцыю, у асаб­лівасці малочную. Маючы выбар, абавязкова адда­юць ёй перавагу. З павагай ставяцца расіяне-землякі і да кіраўніцтва Беларусі, у прыватнасці, Аляксандра Лукашэнкі, дзякуючы якому, як лічаць, у краіне спакой, чысціня і парадак.

Сама ж Таццяна Уладзіміраўна з апошняй паездкі выразна ўсвядоміла, што ў яе дзве радзімы — тая, дзе нарадзілася сама, і тая, дзе нарадзіліся яе дзеці, адкуль карані яе роду. І першую, і другую яна любіць аднолькава моцна. І надзвычай ўдзячная беларусам за тое, што, ветліва аднёсшыся да яе самой, жыхары краіны не падзяляюць людзей на сваіх і чужакоў з-за нацыянальнай прыналежнасці, а да грамадзян Расійскай Федэрацыі адносяцца тым болей па-братэрску.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024
Актуально

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Какие документы можно получить через единый портал электронных услуг

3 мая 2024
Актуально

Лукашенко приехал на Центральный командный пункт ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Происшествия и безопасность

Где в Бобруйском районе запрещено купаться

3 мая 2024
Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024