Темы

Святочнай даце прысвячаецца

Святочнай даце прысвячаецца

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў нашым раёне традыцыйна праводзіцца шмат мерапрыемстваў. Сёлетні год не стаў выключэннем. Ва ўстановах адукацыі мерапрыемствы прахо­дзяць з 30 сакавіка па 3 красавіка. Вядзецца афармленне стэндаў, выстаў, тэматычных куткоў з выкарыстаннем дзяржаўнай сімволікі братскіх краін.

Непасрэдна на 2 красавіка запланавана правядзенне інфармацыйных гадзін, конкурсаў плакатаў і малюнкаў. Шэраг мерапрыемстваў будзе арганізаваны клубнымі ўстановамі. Да прыкладу, у Рэдкарожскім, Міхалёўскім, Брожскім сельскіх Дамах культуры пройдуць тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, у Гарбацэвіцкім і Цялушскім — канцэрты, у Глушанскім — размова “Дзве сястры — Беларусь і Расія”.

Выхаванцы раённай дзіцячай школы мастацтваў, у рамках Дня яднання народаў беларусі і Расіі, прынялі ўдзел у IX адкрытым рэгіянальным фестывалі дзіцячай творчасці “Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры”, які прайшоў на Гомельшчыне.

Не засталіся ў баку ад гэтага свята і бібліятэчныя ўстановы. Да прыкладу, у цэнт­ральнай раённай бібліятэцы, як нам паведамілі, пройдзе гадзіна паэзіі, а таксама тэматычная выстава “Беларусь і Расія — нас яднае кніга”. У сельскай бібліятэцы аг. Іванаўка — пазнавальная гадзіна “Дзве сястры — Беларусь і Расія”, у Осаўскай — інфармацыйная гадзіна на гэтую тэму.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Культура

Библиотеки района участвовали в праздновании Дня Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси в День Независимости родились 116 малышей, есть среди них и двойни

4 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Жатва не знает выходных: Бобруйщина работает в режиме нон-стоп

4 июля 2026
Читать новость
Общество

Еще три имени внесли в Книгу Славы Могилевщины в День Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Новый подход. Сроки ожидания КТ и МРТ сокращены

4 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

В Мьянме откроется посольство Беларуси

4 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем