Темы

Вынікамі нельга задавольвацца…

Вынікамі нельга задавольвацца…

— Але не таму, што яны дрэнныя, — заўважае дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” Міхаіл Мікалаевіч Стрыжэўскі, — а таму што дзе задаволенасць, там і заспакоенасць. А заспакойвацца нам, і ў асаблівасці, мне як кіраўніку, ні ў якім разе нельга: гэта пагражае развіццю прадпрыемства.

Між тым адно тое, што гаспадарка па выніках мінулага года палепшыла асноўныя паказчыкі эканамічнай дзейнасці — павялічыла выручку (139% да ўзроўню папярэдняга года) і прыбыткі, пацвярджае, што калектыў рухаецца наперад. Вырасла выручка на аднаго працаўніка, прыкметна павялічыўся сярэднемесячны заробак работнікаў. “А значыць, палепшыўся дабрабыт людзей, якія тут жывуць, сем’яў, у якіх гадуюцца нашы дзеці, — гаворыць Міхаіл Стрыжэўскі, — што і з’яўляецца галоўнай мэтай дзейнасці прадпрыемства”.

Гэтым часам калектыў “Харчавіка-Агра” жыве новымі клопатамі і задачамі. Яны былі даведзены да работнікаў на агульным сходзе працоўнага калектыву 23 лютага, падчас якога лепшым з лепшых уручылі падзякі і прэміі — веснавыя палявыя работы і яравую сяўбу правесці якасна, у максімальна скарочаныя тэрміны. Апошняе для іх гаспадаркі, па словах Міхаіла Мікалаевіча, надзвычай важна і выклікана асаблівасцямі глебы, няздольнай затрымліваць вільгаць. Таму актыўна завяршаюцца работы па падрыхтоўцы тэхнікі, назапашваюцца мінеральныя ўгнаенні (азотнымі гаспадарка забяспечана на 55%, да канца сакавіка патрэбу ў іх плануюць за­крыць цалкам), вырашаюцца пытанні з набыццём калійных угнаенняў. Маецца, па словах Міхаіла Стрыжэўскага, і галоўнае — працавітыя людзі, каманда аднадумцаў, нацэленых на дасягненне пастаўленых задач.

Неацэнную дапамогу, як адзначыў кіраўнік, аказвае філіялу галаўное прадпрыемства. Дырэктар ААТ “Чырвоны харчавік” Сяргей Анатольевіч Анюхоўскі ўспрымае сельгасаддзяленне, як трэці цэх прадпрыемства. Зрэшты, дзякуючы акцыянернаму таварыству, днямі ў філіяле разлічваюць папоўніць машынна-трактарны парк пагрузчыкам “Амкадор”. Цёплыя словы адрасуе Міхаіл Стрыжэўскі саветніку старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барысу Барысавічу Клешчукевічу, чые ўвага і слушныя рэкамендацыі садзейнічаюць паспяховым вытворчым вынікам гаспадаркі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Погода 7 июля: высокая вероятность осадков и прохладно

7 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Природная «фабрика протеина». Белорусские ученые вывели отечественный сорт люпина белого «Грек»

6 июля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: по-настоящему суверенной может быть только страна с хорошо вооруженной и преданной армией

6 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Жніво на Бабруйшчыне набірае тэмпы

6 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси запускают электронную очередь для подачи документов в вузы

6 июля 2026
Читать новость
Общество

Между Минском и Нижним Новгородом открыли регулярные авиарейсы

6 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем