Темы

Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень роднай мовы

Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень роднай мовы

Сёння ў краiне адзначаюць Дзень роднай мовы. Дзень, калi варта пацвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па–беларуску здольны кожны. Бо мова — тое, што нас аб’ядноўвае i робiць унiкальнымi. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа. I ў гэтым свеце беларуская мова — мова нашай радзiмы, у якой ёсць рашучасць, цвёрдае слова «гонар», i мяккае, далiкатнае — «пяшчота», i добрае, заспакаяльнае — «спачуванне», i цёплае, ласкавае — «мама»… У кожным куточку краiны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручнiках i творах лiтаратуры, казках i навуковых даследаваннях, нарэшце, у генах людзей, якiя праз дзесяцiгоддзi перададуць яе сваiм дзецям i ўнукам. Сiтуацыя, якую мы маем сёння, унiкальная. Успамiнаюцца словы Прэзiдэнта, сказаныя на жнiвеньскiм рэспублiканскiм педагагiчным савеце: «Давайце будзем багатымi людзьмi. Няхай у нас будзе дзве родныя мовы: руская i беларуская». Сказана вельмi шчыра, па–беларуску. Мы даведалiся, як праходзiць свята.

Падтрымаць матчына слова першай, як i падабае галоўнай кнiжнай крынiцы краiны, плануе сёння Нацыянальная бiблiятэка. Сярод шэрага дыскусiйных мерапрыемстваў — i прадстаўленне з выкарыстаннем сучасных тэхналогiй. А значыць, наш «алмаз» iзноў заззяе на мове продкаў. Як i ў апошнiя гады, на фасадзе пабягуць радкi з твораў класiкаў беларускай лiтаратуры, дзякуючы якiм для прадстаўнiкоў iншых народаў мы — беларусы.

У Нацыянальнай акадэмii навук «моўны» тыдзень распачаўся яшчэ ў панядзелак. Сярод запланаваных мерапрыемстваў — навукова–практычны семiнар, гульня–вiктарына «Язык–Quiz» для творчай моладзi НАН, а таксама дыскусiя «Беларуская мова i бiзнес». Ужо сёння пачне працу мiжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская мова ў сферы sacrum: гiсторыя i сучаснасць». Тут прэзентуюць юбiлейнае выданне «Псалтири» у перакладзе на сучасную беларускую мову, а таксама зладзяць «круглы стол» па праблемах рэлiгiйнай тэрмiналогii.

Святкаваннi з нагоды Дня роднай мовы падхопяць сёння i музеi — амаль у кожным культурным кутку краiны пройдуць акцыi i чытаннi. Так, напрыклад, Дзяржаўны музей гiсторыi беларускай лiтаратуры запрашае ў паэтычную вандроўку ў мiнулае, а гасцям мемарыяльнага музея Якуба Коласа прапануюць напiсаць невялiкую дыктоўку. У 15.00 на татальную дыктоўку ў магiлеўскую бiблiятэку iмя Карла Маркса запрашае тутэйшая арганiзацыя «Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны». Крыху пазней, 27 лютага, да святкаванняў далучыцца i музей Янкi Купалы: на мiжнароднай акцыi–дыялозе, якая нарадзiлася ў сценах мiнскага дома Песняра два гады таму, прадстаўнiкi дыпламатычнага корпуса прачытаюць урыўкi з любiмых твораў паэта. Верагодна, з вуснаў пасланнiкаў iншых народаў прагучыць i верш «А хто там iдзе?». Бо сёння ён — лiдар па колькасцi замежных перакладаў. Пакуль купалаўскi запавет можна пачуць на дзевяцi дзясятках моў. Але ж кропка ў перакладчыцкiх справах, упэўнены спецыялiсты–фiлолагi, яшчэ не пастаўлена.

Цiкава адзначылi Дзень роднай мовы ў пасольстве Беларусi ў Расii. Прадстаўнiкам дыпмiсii паказалi спектакль Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Якуба Коласа «Калiсь глядзеў на сонца я…», прымеркаваны да 125–годдзя з дня нараджэння беларускага класiка Максiма Багдановiча, а таксама прэзентавалi выставу Нацыянальнага гiстарычнага музея «Чытаем беларускiх класiкаў». У экспазiцыю ўвайшлi рэдкiя выданнi твораў беларускiх пiсьменнiкаў, эскiзы дэкарацый i касцюмаў да спектакляў «Партызаны», «Хто смяецца апошнiм…», «Несцерка», «Паўлiнка», «Пiнская шляхта».

Дарэчы, зараз у Расii жыве больш за 500 тысяч чалавек, якiя называюць сябе беларусамi. У сусветным маштабе амаль дзесяць мiльёнаў чалавек лiчаць мову класiкаў Купалы i Коласа роднай. Але ж размаўляюць не ўсе. А вось для вучняў мiнскай беларускамоўнай гiмназii № 4 матчына мова — не толькi ў падручнiках. Яна гучыць паўсюль: на калiдорах i ў школьнай сталоўцы, на ўроках i перапынках. А ўчора яшчэ i ў актавай зале: спецыяльна да Дня роднай мовы тут зладзiлi тэатралiзавана–музычную iмпрэзу «Кiрмаш». Сярод глядачоў — вучанiцы тутэйшага сёмага класа Рэната Стэх i Мая Кошман. У беларускамоўную школу трапiлi, прызнаюцца, дзякуючы бацькам. У Маiнай сям’i вучоба ў «чацвёрцы» ўвогуле стала добрай традыцыяй: да дзяўчыны тут вучылася старэйшая сястра, а нядаўна ў рады гiмназiстаў запiсаўся i малодшы брат. Сваё жыццё сённяшняя сямiкласнiца плануе звязаць з мовамi — менавiта таму калiсьцi выбрала фiлалагiчны — «В» — клас.

А вось яе сяброўка Рэната плануе паступаць у Акадэмiю МУС. Але i з мовамi спраўляецца добра. Апроч настаўнiкаў, на беларускай размаўляе з роднай бабуляй. «Так склалася», — сцiпла тлумачыць дзяўчына, прыцiскаючы да сэрца падручнiк па мове.

Паэт Алесь Разанаў, наш сучаснiк, калiсьцi сказаў: «Кожны народ мае хаця б адзiн генiяльны твор, i гэты твор — мова». Нельга не пагадзiцца.

SB.BY.

Последние новости

Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024
Ваше здоровье

Бронхиальная астма: меры профилактики и предупреждение обострений

28 апреля 2024
Общество

Маркетплейс Wildberries вернул бесплатные пакеты для белорусских покупателей

28 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Основы пожарной «азбуки» изучали школьники Каменской специальной школы-интерната

28 апреля 2024
Калейдоскоп

Православные верующие празднуют Вход Господень в Иерусалим — Вербное воскресенье

28 апреля 2024
Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024