Жылля не стануць будаваць меней
З мэтай забяспечыць жыхароў раёна, якія маюць у тым патрэбу, жыллём, будаўніцтва апошняга ў будучым годзе працягнецца. Як паведаміў на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель, у камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама адбылася абарона праекта раённай праграмы па будаўніцтве жылля на 2011 год. У раёне плануецца пабудаваць 50 жылых дамоў, з іх 25 — у сельгасарганізацыях, а таксама 80-кватэрны і 18-кватэрны жылыя дамы. Усяго неабходна будзе пабудаваць 17 тысяч квадратных метраў жылля.
Алена КАРПЕНКА.