Темы

Чалавеку працы — правы і гарантыі

Чалавеку працы — правы і гарантыі

Вынікі работы за 2017 год і задачы на сёлетні абмеркавалі члены Савета Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, які адбыўся ў мінулую пятніцу з удзелам начальніка галоўнага юрыдычнага аддзела Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Марыны Лазар.

Заакцэнтаваўшы ўвагу на асноўных момантах работы ў мінулым годзе, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко адзначыла, што яна вялася па ўсіх накірунках дзейнасці прафсаюзаў і была накіравана на дасягненне галоўнай задачы грамадскай арганізацыі — абарону правоў і законных інтарэсаў працоўных. У гэтай сувязі, як было адзначана, раённае аб’яднанне право­дзіла маніторынгі па пытаннях забеспячэння патрабаванняў аховы працы — у тым ліку выканання тэмпературнага рэжыму, па выплаце заробнай платы, кантралявала выкананне выдадзеных рэкамендацый. На пастаяннай аснове на працягу года вяліся прыёмы грамадзян як прававымі інспектарамі ФПБ, так і непасрэдна старшынёй раённага аб’яднання, што дазваляла своечасова рэагаваць на праблемныя пытанні. У мэтах стымулявання працоўнай ініцыятывы работнікаў раённае аб’яднанне не раз заахвочвала членаў прафсаюза, чыя праца была прызнана найбольш паспяховай, а таксама актывістаў прафсаюзных пярвічак.

Удзельнічала ў патрыятычным выхаванні грама­дзян — праведзены месячнікі “Захаваем памяць на вякі”, “Кветкі Вялікай Перамогі”, ініцыявала акцыю “Прафсаюзы — дзецям”, конкурс на лепшую прафсаюзную пярвічку, шэраг спартыўных мерапрыемстваў. У сваім дакладзе Людміла Крычко спынілася і на праблемах, якія мясцоваму аб’яднанню прафсаюзаў сумесна з сацыяльнымі партнёрамі прыдзецца вырашаць. Гэта і запазычанасць па зарплаце ў шэрагу арганізацый, і заключэнне з добрасумленнымі работнікамі кантрактаў на адзін год, адсутнасць прафсаюзных пярвічак на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці і, як вынік, — немагчымасць іх абароны падчас спрэчных пытанняў з наймальнікам, недастатковая ўвага да адпачынку працоўных — невыкарыстанне ў гэтых мэтах паслуг Белпрафсаюзкурорта і Беларустурыста, і іншыя.

Выступ Людмілы Крычко дапоўнілі старшыні райкамаў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач, культуры, інфармацыі, спорту і турызму Аксана Кучынская, а таксама лідары асобных прафсаюзных пярвічак.

Прадстаўнік ФПБ нагадала аб важных момантах, якія неабходна ўлічваць падчас распрацоўкі і заключэння калектыўнага дагавору, каб у выніку мець дакумент, сапраўды здольны гарантаваць члену прафсаюза яго правы і гарантыі. Акцэнтуючы ўвагу на правядзенні ФПБ планавых праверак у арганізацыях, заўважыла, што ў тыя з іх, дзе праблемы не вырашаюцца, праверкі могуць быць наладжаны і пазапланава. Спыніўшыся на Дэкрэце №1, Марына Лазар адзначыла, што дзяржаўны дакумент накіраваны “не на збор грошай, а на працаўладкаванне грамадзян”. Тыя, хто па той ці іншай прычыне пакуль не могуць удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных паслуг, будуць пачутыя. У адносінах жа тых, хто не хоча працаваць, бу­дуць прадпрыняты адпаведныя меры.

Прадстаўнік ФПБ падзякавала раённаму актыву грамадскай арганізацыі, старшыням прафсаюзных пярвічак за работу, якую яны праводзяць, у асноўным на добраахвотнай аснове, па стварэнні бяспечных і камфортных умоў працы, забеспячэнні сацыяльных гарантый. Каб чалавек працы адчуваў да сябе пашану.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем