Прайшоў прафсаюзны прыём
У Бабруйскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў адбыўся прафсаюзны прыём грамадзян па пытаннях, якія датычацца тлумачэння нормаў заканадаўства, што рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.
На працягу двух гадзін на пытанні жыхароў раёна адказвалі прававы інспектар працы ФПБ Ларыса Шырочына і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Генадзя БАГДОНАСА.