Темы

Работы ў дэпутатаў наперадзе шмат

Работы ў дэпутатаў наперадзе шмат

Да выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў засталося не так шмат часу. Падрыхтоўчыя да кампаніі работы ў раёне актывізуюцца. Пры гэтым у сетцы Інтэрнэт працягваюць з’яўляцца меркаванні адносна вартасці кампаніі і дэпутатаў мясцовых саветаў у прыватнасці. У гэтай сувязі мы суст­рэліся са старшынёй Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Емяльянавым і пацікавіліся, чым займаліся, якія пытанні вырашалі і, галоўнае, вырашылі народныя абраннікі за чатыры папярэднія гады.

— Аляксандр Іванавіч, асобныя схіляюцца да думкі, што задача дэпутата ўзроўню мясцовых саветаў дэпутатаў абмяжоўваецца выключна прысутнасцю на сесіях і своечасовым падняццем рукі за прынятае райвыканкамам рашэнне…

— Гэта меркаванне недасведчаных. А той факт, што праекты рашэнняў райвыканкама прымаюцца большай часткай галасоў, а то і адзінагалосна, гаворыць пра выверанасць апошніх. Так, сёння шмат размоў вядзецца адносна ролі дэпутатаў менавіта сельскіх Саветаў дэпутатаў. Не сакрэт, што колькасць вясковага насельніцтва змяншаецца. У шэрагу населеных пунк­таў нашага раёна не зарэгістравана ніводнага чалавека, у 33-х вёсках пражывае ад 1 да 5 грамадзян. І, зразумела, што ёсць складанасці падчас выбару дэпутатаў тут. Таму патрабуюцца і, як мне здаецца, выспяваюць нейкія змены на гэтым ўзроўні фарміравання дэпутацкага складу. Што да дэпутатаў раённага Савета, то іх роля відавочная — прымаюць важныя рашэнні па развіцці раёна.

— Ці часта дэпутаты сельскіх саветаў звяртаюцца ў райсавет за вырашэннем таго ці іншага пытання, унясення той ці іншай прапановы?

— Людзі, як правіла, звяртаюцца ў сельскі савет дэпутатаў. І калі праблема сапраўды ёсць і на мясцовым узроўні няма магчымасці вырашыць, тады старшыня сельсавета даводзіць яе да райсавета. Што ў асноўным хвалюе вяскоўцаў? Пытанні якаснага жыццезабеспячэння — стан дарог, могілак, медыцынскае абслугоўванне, забеспячэнне гандлёвых кропак прадукцыяй, якасць вады і г. д. Скажам, аўталаўка па графіку ў населены пункт выязджае двойчы на тыдзень, а патрабуецца, з прыездам дачнікаў, тры разы? Хто на гэта найперш укажа? Вядома ж, дэпутат ці сельсавет.

— Калі гаварыць пра дарогі — праб­лема, якая закранае значную колькасць вяскоўцаў — ці ўлічваеце, плануючы іх рамонт, дэпутацкія запыты і пажаданні?

— Зразумела ж, улічваем — і дэпутацкія, і ад старастаў вёсак, старшынь сельвыканкамаў. Штогод у снежні рыхтуем тытульны спіс — пералік дарог, якія будуць рамантавацца ў наступным годзе. На сёлетні год такі спіс ужо таксама сфарміраваны, узгоднены з УКП “Жылкамгас”. На бліжэйшым пасяджэнні выканкама ў лютым з улікам сродкаў, што маюцца, гэты спіс, мяркую, будзе зацверджаны. Акрамя таго, дарогамі ў нас займаецца спецыялізаваная арганізацыя — ДРБУ-171. Яна свае планы таксама складае з улікам патрэб і зваротаў.

— Але ж некаторыя дэпутаты сельсаветаў канстатуюць, што іх запыты адносна рамонту дарог так і засталіся нявырашанымі?

— У 2017 годзе, на жаль, такія факты мелі месца і звязана гэта з дэфіцытам грашовых сродкаў у раённым бюджэце — недаборам падаткаў, якія яго фарміруюць. Але ўсё нездзейсненае перанесена на сёлетні год.

— Што з найбольш значнага за перыяд 27 склікання на рахунку дэпутатаў Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў?

— Было зроблена нямала. Да прык­ладу, у 2017 годзе дэпутаты ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў, якія закранаюць усе бакі жыццядзейнасці раёна — выкананне бюджэту і яго планаванне на новы год, развіццё рэгіёна па ўсіх напрамках, зацвердзілі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на будучы год і на пяцігодку па ўсіх накірунках. Абмяркоўвалі пытанні закупу малака ў насельніцтва, выканання закона аб пахаванні грамадзян, аб санітарным стане тэрыторый населеных пунктаў, аховы працы ў арганізацыях і шэраг іншых. Таксама звярталіся з рознымі прапановамі і ініцыятывамі, якія мы імкнуліся ўкараніць. Да прыкладу, прапанова з пас. Глуша датычылася аўтобуснага маршруту да Дойнічава. Па прапанове дэпутатаў і па рашэнні райвыканкама рух аўтобуса быў працягнуты да раду іншых населеных пунк­таў. Зноў жа, дэпутат райсавета дэпутатаў Дзмітрый Прышчэпа падняў пытанне аднаўлення вышэйшай навучальнай установы ў Бабруйску. З гэтым прынялі рашэнне звярнуцца да выязнога пасяджэння Савета Міністраў.

— І ўсё ж, як, на ваш погляд, павысіць актыўнасць тых, хто ўсклаў на сябе абавязкі прадстаўляць інтарэсы шырокага кола грамадзян?

— Дэпутаты павінны разумець, што іх задача — не толькі працаваць на сесіі, але інфармацыю, якая там абмяркоўвалася, даносіць да сваіх выбаршчыкаў, каб жыхары раёна ведалі, якія рашэнні прыняты райвыканкамам. І не трэба абяцаць, што ўжо заўтра ў нас будуць выключна ўсюды цудоўныя дарогі, бо гэтага не будзе. А варта тлумачыць сітуацыю і даводзіць вяскоўцам інфармацыю аб стане спраў у той ці іншай галіне, а разам з тым і аб магчымасцях яе паляпшэння. Расказваць пра тое, што сёння запланавана і робіцца ў раёне дзеля дабрабыту жыхароў. Прымяняльна да раёна, нармальнага жыццязабеспячэння вяскоўцаў, павінен быць, лічу, непарыўны ланцуг з райвыканкама, сельвыканкама, кіраўніцтва гаспадаркі, якая тут месціцца, іншых арганізацый, дэпутата і старастаў населеных пунктаў. Калі ўсе яны паміж сабой будуць узаемадзейнічаць, сумесна вырашаць праблемы мясцовасці, на вёсцы будзе парадак і скасуецца колькасць зваротаў у выканаўчы камітэт і вышэйшыя структуры. Дэпутатаў на гэта нацэльваем, хоць па факце не заўсёды такое маем.

— Дэпутат-кіраўнік і дэпутат-рабочы — ці можна сказаць, што ад першага карысці болей?

— Я б так не сказаў. Усё залежыць ад чалавека, яго прыродных якасцей, жадання пайсці насустрач і дапамагчы. У таго ж рабочага магчымасцей, можа, і няма самастойна вырашыць праблему. Але ягоная задача — своечасова данесці яе да тых, хто гэтую магчымасць мае, і ўпэўніцца, што праблемы ў чалавека болей не існуе.

— Аляксандр Іванавіч, што б пажадалі дэпутатам новага склікання?
— Каб іх работа была плённай. Бо яе ў тых, каго вяскоўцы абяруць прадстаўляць свае інтарэсы ў новым скліканні, наперадзе шмат.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.
Фота з рэдакцыйнага архіву.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024
Актуально

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Какие документы можно получить через единый портал электронных услуг

3 мая 2024
Актуально

Лукашенко приехал на Центральный командный пункт ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Происшествия и безопасность

Где в Бобруйском районе запрещено купаться

3 мая 2024
Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024