Темы

Прававыя юрысты — у дапамогу працаўнікам

Прававыя юрысты — у дапамогу працаўнікам

Болей за 100 прававых інспектараў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (далей — ФПБ) у чацвер на гэтым тыдні правялі па ўсёй краіне прававыя прыёмы грамадзян — аказвалі лю­дзям бясплатную юрыдычную дапамогу па пытаннях, звязаных з абаронай іх працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў.

Дадзеная форма работы мае свае перавагі ў параўнанні з юрыдычнай кансультацыяй традыцыйнага фармату. Па-першае, за яе не трэба плаціць грошы. А па-другое — не трэба далёка ехаць. Усё, што патрабуецца зрабіць для атрымання прафесійнай юрыдычнай дапамогі — прыйсці ў вызначаны час прыёму ў аб’яднанне прафсаюзаў ці ў адну з арганізацый раённага цэнтра.

Сёлета ў Беларусі ўжо праве­дзена 9 прафсаюзных прыёмаў, падчас якіх прававымі інспектарамі працы было прынята каля 4 000 чалавек. Аналіз зваротаў выявіў, што пераважная іх частка датычылася пытанняў, якія закраналі працоўную дзейнасць грамадзян — 64%. Другімі па актуальнасці сталі пытанні прымянення жыллёвага заканадаўства — 13%. На трэцім месцы — пенсійнага заканадаўства (10%).

Непасрэдна ў нашым раёне, па словах старшыні Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, якое ўвахо­дзіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Людмілы Крычко, з пачатку года праведзена 8 прафсаюзных прыёмаў, з іх 6 — у раённых арганізацыях і ўстановах. На прыёмы звярнулася болей 20 чалавек, кожны з іх тут жа на месцы атрымаў вычарпальны адказ. У асноўным, як было адзначана, пытанні тычыліся працоўнага заканадаўства. У прыватнасці, працягу працоўных адносін з работнікам, які знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці падчас рэарганізацыі прадпрыемства; пераводу работніка на другую пасаду; дыскрымінацыі па ўзросце падчас прыняцця на работу; фарміравання заробнай платы з улікам стымулюючых выплат за працяглы працоўны стаж; атэстацыі працоўных месцаў, парадку прадастаўлення кампенсацый па ўмовах працы; скарачэння ў сувязі з рэарганізацыяй установы; парадку падзелу адпачынку на часткі, замены часткі адпачынку грашовай кампенсацыяй і інш.

Варта адзначыць і тое, што ў шэрагу рэгіёнаў да прафсаюзных юрыстаў падчас прававых прыёмаў далучыліся супрацоўнікі пракуратуры (22 верасня Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь і ФПБ падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні). У лістападзе сумесныя прыёмы прайшлі ў 66 раёнах краіны, на іх было прынята болей за 500 грамадзян. Да­дзеная форма работы дазваляе аператыўна рэагаваць на праблемы і вырашаць іх, бо прадстаўнікі ФПБ і пракуратуры непасрэдна на месцы могуць абмеркаваць усе нюансы і выпрацаваць план далейшых дзеянняў па абароне правоў працаўнікоў. У межах супрацоўніцтва ўжо праходзяць сумесныя мерапрыемствы па наглядзе і грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы, ахове працы і прафсаюзах, сумесныя прыёмы грамадзян, а таксама абмен інфармацыяй і прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі. Плануецца, што такая форма работы будзе працягнута і пашырана.

Толькі сёлета прафсаюзнымі юрыс­тамі па ўсёй краіне выяўлена больш за 30 000 парушэнняў заканадаўства аб працы. Падчас непасрэднага іх удзелу адноўлена на рабоце каля 100 чалавек, працаўнікам вернута каля 2 млн. рублёў незаконна ўтрыманых альбо нявыплачаных грашовых сум.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем