Падведзены вынікі агляду-конкурсу машынных двароў
Пасяджэннем райвыканкама зацверджаны вынікі агляду машынных двароў, добраўпарадкавання і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы раённых сельгасарганізацый
для работы ў зімовых умовах па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да палявых работ 2018 года. Папярэднія вынікі агляду падвяла створаная ў гэтых мэтах раённая камісія, якую ўзначаліў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Сідарэнка.
Такім чынам, у пераможцы выйшлі СВК “Гігант” — 1-е месца, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 2-е месца і філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 3-е месца.
Гаспадаркі-пераможцы традыцыйна будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі. За першае месца сёлета прызначана 460 рублёў, за другое — 345, за трэцяе — 230 рублёў.
Паклапаціцца пра матэрыяльнае заахвочанне інжынерна-тэхнічных работнікаў, механізатараў і іншых асоб, якія актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы да агляду-конкурсу, рэкамендавана і кіраўнікам гаспадарак за кошт сродкаў сельгасарганізацый.
Алена КАРПЕНКА.