Темы

Стаўку робяць на эфектыўнасць вытворчасці

Стаўку робяць на эфектыўнасць вытворчасці

У філіяле “Харчавік-агра” ААТ “Чырвоны харчавік” (дырэктар М.М. Стры­­жэўскі) стаўку, у першую чаргу, робяць на эфектыўнасць вытворчасці. І ўпэўнены — дасягнуць найбольшага эфекту пры найменшых затратах ад дзейнасці сельгаспрадпрыемства можна, памяняўшы карэнным чынам падыход да гаспадарання.

Ніякай самадзейнасці, а толькі тэхналогіі — упэўнены кіраўнік філіяла. І небезпадстаўна. У сельгаспрадпрыемстве ўкаранілі сучасную тэхналогію па аднаўленні статку — вырошчванні маладняку. У выніку за год на адным цяляці зэканомілі 50 рублёў. А з улікам таго, што маладняку ў гаспадарцы 600 галоў, эканамічны эфект склаў 30 000. Яшчэ адзін прыклад — набыццё сучаснага кормазмешвальніка-раздатчыка, дзякуючы якому з’явілася магчымасць рыхтаваць для жывёлы збалансаваную кормасумясь. Зрэшты, да корму ў гаспадарцы патрабаванні надзвычай сур’ёзныя: імкнуцца своечасова скошваць сенажаці, пры закладцы сенажу і сіласу на зіму выкарыстоўваць толькі тэхналагічна-рэкамендаваныя, у правільнай прапорцыі, кансерванты.

І, вядома ж — не стамляюцца вучыцца: спазнаваць новае, перай­маць станоўчы вопыт. Работнікі філіяла — пастаянныя ўдзельнікі семінараў-вучоб, якія праводзяцца не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Калі ж пазнаваўчыя мерапрыемствы ладзяцца на тэрыторыі гаспадаркі, то ўдзел у іх прымаюць не толькі спецыялісты, але і механізатары, жывёлаводы — час патрабуе, каб тэхналагічна падкаванымі былі ўсе. “Трэба разумець, што на сучасным этапе развіцця сельгасвытворчасці, — заўважае дырэктар, — высокіх поспехаў будуць дасягаць толькі высокапрафесіяналы”.

Такія, як аператар машыннага даення філіяла Вольга Шкрадзюк (на фота), чыя плённая праца адзначана ў пачатку лістапада ў Мінску Беларускім прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем