Темы

Ігар Кананчук правёў прыём грамадзян

Ігар Кананчук правёў прыём грамадзян

З жыхарамі Варатынскага сельсавета ў памяшканні мясцовага сельвыканкама 13 лістапада сустрэўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспуб­лікі Беларусь Ігар Паўлавіч Кананчук. Жадаючых выка­заць дэпутату набалелае і заручыцца яго падтрымкай у вырашэнні сваіх праблем, аказалася нямала.

У прыватнасці, адзін з выбаршчыкаў звярнуўся да парламентарыя з просьбай пасадзейнічаць у правядзенні службовай праверкі дзейнасці адказнай асобы на прадмет яе адпаведнасці нормам заканадаўства. Яго ўласныя спробы зрабіць гэта не прывялі да станоўчага выніку. Праблема, з якой прыйшлі дзве мясцовыя жыхаркі, балючай аказалася для многіх варатынцаў. Каб цывільна патрапіць на чыгуначны прыпынак, жыхарам аграгарадка неабходна ісці ў абыход населенага пункта немалую адлегласць. Апошняе выклікае нязручнасці, бо значная частка варатынцаў — людзі пажылога ўзросту з шэрагам, як тое бывае, захворванняў. Вырашэнне гэтай праблемы яны бачаць у аднаўленні былой дарогі наўпрасткі, тым болей што ёй жа (цяпер на месцы дарогі поле філіяла) у асноўным і карыстаюцца. Яшчэ адна просьба да дэпутата датычылася газіфікацыі Варатыні. Прыродны газ у аграгарадок праведзены, аднак скарыс­таць гэтую даброту жыхары двух шматкватэрных дамоў не могуць: не ўсе кватэры прыватызаваныя. Аргументы газаўшчыкоў, па словах жанчын, можа і кампетэнтныя, аднак не павінны стаць перашкодай у іх жаданні мець сучасную паслугу. Праб­лема яшчэ аднаго жыхара Варатыні зноў жа аказалася агульнай — адсутнасць графіку дастаўкі газавых балонаў работнікамі Бабруйскага РВУ газавай гаспадаркі. Каб замяніць балон на новы, патрабуецца прысут­насць гаспадара дома. Аднак дакладны час, калі гэта будзе зроб­лена, газаўшчыкі не паведамля­юць. І замест гадзіны-двух на чаканне, іншым разам (некаторыя вымушаны адпрошвацца з работы), даводзіцца траціць цэлы дзень.

Добра разумеючы, што выбаршчыкі, часцей за ўсё, ідуць да дэпутата як да апошняй надзеі ў сваіх шуканнях, Ігар Паўлавіч уважліва выслухаў кожнага наведвальніка, паабяцаў дасканала разабрацца ў праблемах і паса­дзейнічаць, па магчымасці, іх вырашэнню. У гэтых мэтах дэпутат сустрэўся з дырэктарам філіяла “Варатынь” РУП “БЗТДіА” Ула­дзімірам Давыдзенка. Пабываў таксама ў мясцовай школе, дзе даў высокую ацэнку стану пабудовы, напоўненасці вучэбных класаў, дагледжанасці школьнай тэрыторыі, пацікавіўся праблемамі і творчымі планамі вучняў і настаўнікаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Реестр производителей кормов и кормовых добавок для сельхозживотных появится в Беларуси 

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем