Темы

У гаспадарках пачалі чысціць насенне

У гаспадарках пачалі чысціць насенне

Прыкладна 40% ад агульнага аб’ёму ўжо ачышчана. Насеннага матэрыялу пад яравую сяўбу, як паведаміла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская, засыпана дастаткова, цяпер задача аграрыяў — якасна яго пачысціць.

Працягваецца ўборка кукурузы на зерне. Са 146 га, якія ўбраны, намалочана 1060 т зерня пры сярэдняй ураджайнасці 73 ц/га. У СВК “Гігант”, дзе на гэтыя мэты плануюць убраць 250 га, — 95 ц/га.

Завяршаецца ўборка цукровых буракоў. Прычым, у ААТ “Міхалёўская Ніва” — адной з двух гаспадарак, дзе вырошчваюць культуру, салодкія караняплоды ўбралі цалкам, іх ураджайнасць склала 270 ц/га. У ААТ “Неўскі-Агра”, дзе пакуль убіраюць, з аднаго круга бяруць па 245 ц.

Не спыняюцца работы па нарыхтоўцы кукурузнага сіласу, за кошт якога ў гаспадарках плануюць “да­браць”­ аб’ёмы травянога корму на зімне-стойлавы перыяд. Сярэдняя ўраджайнасць кукурузы на гэтыя мэты — 230 ц/га. Сіласу ў цэлым па раёне нарыхтавана 81 тыс. тон з 103 неабходных, альбо 78% ад плану. Зрэшты, на ўмоўную галаву жывёлы ў цэлым па раёне нарыхтавана 22,9 ц к. адз. Найвышэйшы паказчык яго ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 30 ц к. адз. З улікам таго, што ў гаспадарцы засталіся мінулагоднія прыпасы, харчовая бяспека жывёлы тут забяспечана. Другі па велічыні паказчык — у Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” (26,5 ц к. адз.), трэці (25,8 ц к. адз.) — у ААТ “Неўскі-Агра”.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

29 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный этап спортивно-патриотической игры «Зарничка» прошел в Химовской школе

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В школах Бобруйского района прошли мероприятия ко дню Чернобыльской трагедии

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Молодежь в праве». О кибербезопасности и кибербуллинге говорили с молодежью СПК «Гигант»

26 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем