Не пакінуць без цяпла
Пачаўся ацяпляльны сезон. Наколькі жыхары раёна забяспечаны мясцовымі відамі паліва: дровамі і торфабрыкетам — кіраўніку раёна далажылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Галіна Міргародская. Як стала вядома, праблем у гэтым пытанні не маецца. На пятніцу 29 кастрычніка ў чарзе на набыццё дроў значылася 18 чалавек, торфабрыкету — 29. Для параўнання: двумя тыднямі раней чаргавікоў за торфабрыкетам было 113.
З пачаткам ацяпляльнага сезону на асобым кантролі і кацельныя, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель. На кацельнай у Слабодцы працуе новы кацёл на мясцовых відах паліва.
Алена КАРПЕНКА.