Темы

Умей працаваць і… адпачываць

Умей працаваць і… адпачываць

Восеньскія палявыя работы ў асноўным завершаны, не кажучы ўжо пра “гарачую” пару ўборкі хлябоў. Таму працаўнікам сельгасвытворчасці, якія ў іх былі задзейнічаны, ды і работнікам іншых сфер — актыўным дачнікам, самы час паклапаціцца пра адпачынак.

Аб тым, што чалавеку, каб добра сябе адчуваць, трэба ўмець спалучаць працу з адпачынкам, сцвярджаюць і псіхолагі, і медыкі. Яны ж сыходзяцца ў меркаваннях і адносна таго, што падчас водпуску добра не толькі аздаравіцца — аднавіцца фізічна, але і атрымаць як мага болей прыемных уражанняў. І тое, і другое гарантуюць беларускія здраўніцы, дзе для членаў прафсаюзаў маюцца прэферэнцыі. Якія? Пра гэта ў інтэрв’ю са старшынёй Бабруйскага раённага аб`яднання прафсаюзаў Людмілай Крычко.

Людміла Васільеўна, якую дапамогу здольны аказаць прафсаюзы для членаў арганізацыі, якія толькі плануюць свой адпачынак?

— Пачну з таго, што задача прафсаюзаў — стаяць на варце працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў сваіх членаў, удзельнічаць ва ўсіх сферах працоўнага жыцця работнікаў. І, вядома ж, той, хто добра працуе, добра і адпачывае. Чалавек павінен клапаціцца пра сваё здароўе. практычна ва ўсіх калектыўных дагаворах ёсць пункты, якія прадугледжваюць матэрыяльныя выплаты да водпуску на адпачынак і аздараўленне. І адзін раз на год чалавек гэтае можа скарыстаць. Гэта дадатковая выплата да заробку, за кошт якой можна павысіць якасць свайго адпачынку, каб пасля з новымі сіламі, шчаслівым і здаровым ізноўку прыступіць да новых задач на рабоце. Да прыкладу, у калектыўным дагаворы ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” працаўнікам, якія вырашаюць адпачыць у прафсаюзных здраўніцах, па 2 базавыя велічыні выдаткоўваецца за кошт сродкаў прафкама і па 3 — за кошт наймальніка. Для аздараўлення дзяцей работнікаў у лагерах такая зніжка складае 50%, а для дзяцей са шматдзетных сем’яў і ўсе 100%.

Можа, параіце, і дзе лепей правесці адпачынак? Якой аздараўленчай установе аддаць перавагу?

— Асабіста я параіла б правесці адпачынак у прафсаюзных здраўніцах. У іх не толькі камфортныя ўмовы пражывання, але і маецца спектр медыцынскіх і касметалагічных працэдур, чым асабліва цікавяцца нашыя жанчыны. Тым болей, што ўсе яны прадугледжваюць для членаў прафсаюза і іх дзяцей зніжку ў 25%! Пагадзіцеся, надзвычай добрая эканомія!

Пры тым, што адпачынак камфортны, насычаны, скіраваны на аздараўленне?

— Так. Ды і ехаць далёка не трэба. 13 прафсаюзных санаторыяў знаходзяцца ва ўсіх абласцях краіны. Можна выбраць патрэбны вам профіль лячэння: захворванняў дыхацельнай, сардэчна-сасудзістай сістэм, неўралагічнага накірунку і гэтак далей. Усюды працуе высока­кваліфікаваны персанал, практычна ва ўсіх, акрамя свежага паветра і маляўнічых краявідаў, маюцца карысныя мінеральныя воды і лячэбная гліна.

Цудоўным прыкладам прафсаюзнай здраўніцы, якая карыстаецца высокім попытам у жыхароў краіны і замежжа, з’яўляецца санаторый Леніна на Бабруйшчыне. Лячэбны профіль установы — гастра­энтэралогія, неўралогія, гінекалогія, уралогія, захворванні апорна-рухальнага апарата.

Да гэтага хачу дадаць, што паехаць на адпачынак і аздараўленне можна як аднаму, так і ўсёй сям’ёй.

Ну а я на заканчэнне хачу запытацца, ці клапоціцца прафсаюз пра адпачынак працаўнікоў у час, не звязаны з іх водпускам?

— Вядома ж. Мы імкнемся прапанаваць людзям варыянты змястоўнага, актыўнага адпачынку і на працягу ўсяго года — у выхадныя дні. З гэтай мэтай для работнікаў у працоўных калектывах арганізоўваюцца паездкі, экскурсіі, спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы. Бо, акрамя таго, што сумеснае баўленне вольнага часу аб’ядноўвае калектывы, кожнаму ўдзельніку дорыць добры настрой, натхняе на стваральную працу. У прыклад хачу прывесці спартыўны турнір па футболе сярод маладзёжных каманд устаноў і прадпрыемстваў, арганізаваны сумесна нашым раённым і Бабруйскім гарадскім аб’яднаннем прафсаюзаў увесну гэтага года. Мерапрыемства стала сапраўдным святам не толькі для саміх яго ўдзельнікаў, але і для членаў іх сямей, якія прыйшлі падтры­маць сваіх мужоў, тат, братоў. І гэты прыклад не адзінкавы.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем