Темы

Барыс Клешчукевіч: «Эканоміка краіны залежыць ад аграномаў»

Барыс Клешчукевіч: «Эканоміка краіны  залежыць ад аграномаў»

У Бабруйскім раёне прайшоў куставы семінар-вучоба па пытаннях восеньскай сяўбы зерневых.

Удзельнікамі мерапрыемства, якое адбылося ў чацвер на гэтым тыдні на базе філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, сталі галоўныя аграномы і галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, а таксама намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па раслінаводстве Бабруйскага, Глускага і Асіповіцкага раёнаў.

Якаў Яроцкі і Барыс Клешчукевіч
Гаворачы пра задачы семінара, саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч адзначыў, што яны ў паляпшэнні якасці сяўбы — паляпшэнні эканомік гаспадарак і краіны ў цэлым, павелічэнні заробкаў у сельскагаспадарчай галіне. Саветнік старшыні заакцэнтаваў увагу спецыялістаў на асаблівасцях сёлетняй сяўбы азімых зерневых культур. Магілёўская вобласць, як ён адзначыў, ставіць перад сабой задачу — дайсці да паўтара мільёна тон зерня. Каб яе рэалізаваць, у гаспадарках павінны дасканала валодаць тэхналагічнымі прыёмамі, здольнымі павысіць выхад зерня з кожнага гектара, знізіць сабекошт прадукцыі і атрымаць дадатковыя грашовыя сродкі. І ў першую чаргу тымі, што не патрабуюць фінансавых затрат — настройка плуга, сеялак, правільная падрыхтоўка глебы.

Бягучы год, як было адзначана, паказаў станоўчыя зрухі ў гэтым плане, але ж і пытанні яшчэ маюцца — да нормаў высеву, падрыхтоўкі насення, настройкі тэхнікі. Пры гэтым Барыс Клешчукевіч давёў да прысутных пастаўленую перад аграрыямі рэгіёна задачу — з улікам таго, што азімае жыта сёння займае экспартную пазіцыю ў краіне, увесці ў восеньскую сяўбу яго гібрыд. Культура атрымала дастаткова шырокае распаўсю- джанне ў высокаразвітых краінах свету. Пры ўмове выканання неабходных тэхналагічных патрабаванняў яе ўраджайнасць даходзіць да 100 цэнтнераў з гектара, што пацвердзіла і сёлетняе вырошчванне такога жыта ў Беларусі, у прыватнасці, на Віцебшчыне, дзе яго пасевы ў апошнія гады значна павялічылі.

Навуковец Раман Кадыраў расказвае
пра тэхналогію вырошчвання гібрыду жыта
Акрамя высокай ураджайнасці, да станоўчых характарыстык гібрыду, па словах прысутнага на семінары кандыдата сельскагаспадарчых навук, мэнэджэра па зерневых культурах Рамана Кадырава, адносяцца і такія як зімастойкасць, засухаўстойлівасць, непатрабавальнасць да глебы. З выкарыстаннем нагляднасці навуковец падрабязна распавёў пра тэрміны сяўбы культуры, спосабы догляду за пасевамі, пра цэны на насенне, эканамічную выгаду ў параўнанні з жытам звычайным і іншымі зерневымі культурамі, даў слушныя рэкамендацыі і грунтоўныя падказкі па вырошчванні гібрыду, заснаваныя на ўласным вопыце назірання за пасевамі.

Як заўсёды, неацэннымі парадамі настройкі тэхнікі, прызначанай для восеньскай сяўбы, падзяліўся дырэктар Магілёўскага цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Якаў Яроцкі. У дапамогу інжынерным работнікам кожнаму з іх аўтарытэтны навуковец раздаў памяткі-рэкамендацыі “Аб тэхналагічнай настройцы пасяўных машына-трактарных агрэгатаў” і “Аб тэхнічнай і тэхналагічнай настройцы ворыўных машына-трактарных агрэгатаў”.

Падчас работы семінару Барыс Клешчукевіч неаднойчы звяртаў увагу на асаблівую ролю аграномаў у развіцці і эканамічным дабрабыце гаспадарак. Адзначыў, што менавіта ад прафесіяналаў у гэтай справе залежыць цяпер эканоміка краіны і заклікаў спецыялістаў, прымяняючы веды на практыцы, не баяцца эксперыментаваць і памыляцца.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024
Ваше здоровье

Бронхиальная астма: меры профилактики и предупреждение обострений

28 апреля 2024
Общество

Маркетплейс Wildberries вернул бесплатные пакеты для белорусских покупателей

28 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Основы пожарной «азбуки» изучали школьники Каменской специальной школы-интерната

28 апреля 2024
Калейдоскоп

Православные верующие празднуют Вход Господень в Иерусалим — Вербное воскресенье

28 апреля 2024
Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024