Темы

Тысячнікаў у раёне прыбавілася

Тысячнікаў у раёне прыбавілася

Удзячнасці ад раённага выканаўчага камітэта і райкама прафсаюза работнікаў АПК, ад апошняга таксама — вымпелы і адметныя знакі на камбайны “Тысяча тон” за добрасумленную працу ўручыў учора, 5 верасня, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў членам трох экіпажаў зернеўборачных камбайнаў філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.

Намалоты збажыны, з улікам убранага ў Клімавіцкім раёне, дзе нашыя земляробы на працягу двух тыдняў аказвалі дапамогу ва ўборцы ўраджаю, пераўзышлі 1 000 тон. Гэта старшыя камбайнеры і камбайнеры Дзяніс Уладзіміравіч Бутылін і Валерый Леанідавіч Аўрамчык, Леанід Акімавіч Маліноўскі і Андрэй Аляксандравіч Парахневіч, Аляксандр Віктаравіч Чарноў і Вадзім Уладзіміравіч Вараб’ёў. Такіх жа ўзнагарод за намалочаную ўжо дома тысячу ўдастоіўся і экіпаж філіяла ў складзе старшага камбайнера Дзмітрыя Аляксандравіча Талкачова і камбайнера Андрэя Віктаравіча Аляксашына.

Хто ж яны — новыя тысячнікі?

Да прыкладу, Вадзім Вараб’ёў (фота ўверсе) у памочніках камбайнера пяты сезон. Сёлета дапамагаў у рабоце старшаму камбайнеру Аляксанд- ру Чарнову. Ва ўласнай гаспадарцы хлебаробы намалацілі больш за 900 тон зерня, яшчэ 100 тон дабралі ў суседзяў. Машыну, на якой працавалі, прыехаўшы, вычысцілі і памылі. Цяпер іх “Палессе” з удзячнасцю дэманструе сваю чырвань на сонцы — гатовы да зімовага захавання.

Сяргей Феднеў і Андрэй Парахневіч

Дзмітрый Талкачоў
Андрэй Парахневіч — трактарыст гаспадаркі, на ўборцы збажыны працаваў разам са старшым камбайнерам Леанідам Маліноўскім. Ва ўборачнай кампаніі хлопец прыняў удзел упершыню і не шкадуе. Ён атрымаў добры вопыт, які, упэўнены, спатрэбіцца яму пасля службы ў арміі, куды малады чалавек збіраецца ўжо ў сёлетнюю восеньскую кампанію.

Дзмітрый Талкачоў — старшы камбайнер. Вопыт работы на зернеўборачнай машыне атрымаў, як прызнаецца, працуючы каля бацькі-механізатара: спачатку ў памочніках, пасля і за штурвалам камбайна. Пасля таго як тэхніку, на якой працавалі, спісалі, ад уборачных работ адыйшоў. У гэтым жа сезоне ізноўку ўзначаліў экіпаж. Уражанні, па словах Дзмітрыя, цудоўныя — як быццам бы і не было перапынку.

Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем