Темы

Прафесійныя святы. Абслужыць плюс настрой падарыць

Прафесійныя святы. Абслужыць плюс настрой падарыць

Едучы з Бабруйска спякотным ліпеньскім днем, мы збочылі налева з мінскай трасы ў раёне Сычкава, каб зазірнуць у вясковы магазін. Набыць мінералкі можна было б і ў камерцыйнай краме, што размяшцаецца практычна па ходу руху транспарту, але нам хацелася наведаць менавіта гэты гандлёвы аб’ект, вядомы мясцовым жыхарам і гасцям вёскі на працягу многіх дзесяцігоддзяў. З некаторых пор гэты магазін пад нумарам 40 адносіцца да Бабруйскага гандлёвага цэнтра.

– Як ладзіцца гандаль?

— Добра ладзіцца, – апярэдзіў з адказам на наша пытанне загадчыцу магазіна Аляксандр Канстанцінавіч Ганчароў, пастаянны пакупнік. — Выбар тавараў не такі, канечне, як у горадзе, але, самі бачыце: тут і прадукты-прысмакі розныя, і ўсе неабходныя гаспадарчыя рэчы. Калі няма чаго, Людміла закажа па нашых заяўках. З пажылымі людзьмі, якіх тут сярод кліентаў шмат, не заўсёды проста: то па некалькі разоў вяртаюцца за чымсьці, то са здачай не могуць разабрацца. І заўсёды знаходзяць разуменне. Тут пануюць павага да людзей, цярплі­васць. Але з тымі, хто злоўжывае, — размова кароткая. Ніякіх тусовак быць не можа. Набылі кліенты свой любімы прадукт “пад градусам” і — бывайце.

І крадзяжоў, як заўважае загадчыца магазінам і прадавец па сумяшчальніцтву Людміла Дудко, практычна не бывае. Маўляў, участковы нярэдка заглядвае. Ды і старажылы некаторыя — не толькі пакупнікі, за парадкам назіраюць. Да таго ж тут большасць наведвальнікаў ведаюць у твар.

Жахарка Сычкава Ганна Станіславаўна Пінчук падкрэслівае: “Наша Люда — адзіны работнік ва ўсім магазіне. Яна не толькі загадчыца, але і грузчык, і ўборшчык, і дворнік. Таму, хто як можа ёй дапамагае. Усе патроху — і справы ладзяцца”. У ліку найпершых памочніц называюць Вольгу Яўгенаўну Кузьмінову.

Гаспадыня магазіна Людміла Паўлаўна Дудко — бабруйчанка. Пэўны час яна, як і яе выбраннік, пасля заканчэння Горацкай сельгасакадэміі працавалі заатэхнікамі ў Асіповіцкім раёне. Пасля па сямейных абставінах пераехалі у Сычкава. І калі ў 2012 годзе жанчыне прапанавалі месца ў гэтым мазазіне, адразу згадзілася.

— Па першай адукацыі я — прадавец. Вось і выходзіць, што адну частку жыцця аддала другой спецыяльнасці, а з гэтага месца, спадзяюся, на пенсію, да якой засталося некалькі гадоў, пайду, — разважае жанчына. –– З гандлёвай галіны ўжо, як і з гэтага прыгожага, утульнага населенага пункту –– нікуды. Супруг, Віктар Іванавіч, працуе побач, на аэрадроме ДТСААФ — вартаўніком. Два сыны дарослыя. Унучачка радуе. І я стараюся наведвальнікам магазіна ствараць добры настрой. Бо прыходзяць жа часам, каб не толькі нешта на­быць, але і падзяліцца поспехамі-няўдачамі, навінамі добрымі і не вельмі. Імкнемся якасна людзей абслугоўваць, забяспечваць усім неабходным таварам. Каб свежае было. Каб не толькі дарослых, але і маленькіх пакупнікоў тавар радаваў. Каб і па зніжках людзі прадукты набывалі. У многіх пытаннях нам дапамае кіраўніцтва Бабруйскага гандлёвага цэнтра. Намеснік дырэктара Наталля Аляксандраўна Цітова — заўсёды на тэлефоне. У любы час падкажа, як быць у незразумелай ці складанай сітуацыі.

— Тут усяго хапае. Ёсць з чаго выбіраць. Былі б грошы! — з усмешкай адзначае пенсіянерка Валянціна Рыгораўна Іванько, у былым работніца мясцовага паштовага аддзялення.

Жанчнына разам з іншымі аднавяскоўцамі запэўніла, што будзе, як заўсёды, з нецярплівасцю чакаць чарговы нумар “раёнкі”, пасля атрымання якой абавязкова павіншуе Людмілу Паўлаўну Дудко з прафесійным святам. З пажаданнямі заставацца такой жа энергічнай, патрабавальнай і добразычлівай.

Іна БАГДАНОВІЧ.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем