Темы

Звароты грамадзян: лічбы і факты

Звароты грамадзян: лічбы і факты
Зваротаў да раённай улады стала болей

Як паведамілі ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, за першае паўгоддзе сёлетняга года ў выканаўчы камітэт паступіў 121 зварот — на 5 болей, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Па сямі з іх прынята рашэнне адмовіць

Са зваротаў, што паступілі, 18 задаволена, па 60 — дадзены тлумачэнні, у тым ліку і падчас правя­дзення асабістых прыёмаў грамадзян, па 7-мі прынята рашэннне аб адмаўленні, яшчэ 7 — пераадрасаваны для разгляду па кампетэнцыі, 1 зварот адазваны, 11 — знаходзяцца на кантролі і 17 — на выкананні (тэрмін іх разгляду не мінуў).

Карыстацца электронкай сталі часцей

З агульнай колькасці зваротаў 68 (56%) пісьмовых, 34 (28%) — вусных і 19 (16%) — электронных. Пры гэтым апошніх, у параўнанні з мінулым годам, вырасла болей чым удвая (8).

За садзеяннем — да кіраўніка раёна

Падчас асабістых прыёмаў кіраў­ніцтвам райвыканкама прынята 34 грамадзяніна, 27 з іх звярнуліся непасрэдна да старшыні выканаўчага камітэта. Шукалі садзеяння ў вырашэнні пытанняў працы і заработнай платы (9), у тым ліку працаўладкавання (6), жыллёвых (5), камунальна-бытавых і добраўпарадкавання (5), фінансавых (4), зямельных (3).

У райвыканкам не звярталіся

Праз вышэйшыя дзяржаўныя органы ў райвыканкам за 6 месяцаў паступіла 12 зваротаў, што на 3 болей, чым за гэты ж перыяд мінулага года. З іх у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было накіравана 8 зваротаў (у папярэднім годзе 7). Падставай для іх сталі пытанні аказання матэрыяльнай дапамогі, налічэння збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў, афармлення догляду за інвалідам 1-й групы, прадастаўлення зямельнага надзелу і інш. Пры гэтым, ніхто з грамадзян, якія звярнуліся ў Адміністрацыю Прэзідэнта, у райвыканкам з гэтай нагоды не звярталіся.

Паўторныя — неабаснаваныя

Паўторных зваротаў за першае паўгоддзе было 3, усе яны неабаснаваныя. Датычыліся ўстаноўкі дарожных знакаў, вулічнага асвятлення ў летні перыяд, аплаты за вываз смецця. Грамадзянам дадзены адпаведныя тлумачэнні.

Колькасць калектыўных — вырасла

За паўгода іх зарэгістравана 4, у мінулым годзе было 3. Сярод іншых — калектыўны зварот жыхароў аг. Міхалёва-1 (болей за 30 подпісаў) па пытанні пераводу навучання школьнікаў Міхалёўскага ВПК дзіцячы сад-СШ з беларускай мовы на рускую. Калектыўна звярталіся таксама гараджане па пытаннях арганізацыі дадатковых рэйсаў па маршруце “Бабруйск-Гута”, члены СТ “Бярозанька” і жыхары Саломенкі — змены часу руху аўтобусаў, СТ “Бураціна” — нязгоды з павелічэннем памеру членскіх узносаў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Какие документы можно получить через единый портал электронных услуг

3 мая 2024
Актуально

Лукашенко приехал на Центральный командный пункт ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Происшествия и безопасность

Где в Бобруйском районе запрещено купаться

3 мая 2024
Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024
Актуально

В войсковой части состязались «зарничники»  

3 мая 2024
Человек и природа

Без осадков и до +25°С будет сегодня в Беларуси

3 мая 2024
Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024