Темы

Жніво-2017: да канчатковай падрыхтаванасці тэхнікі засталіся лічаныя дні

Жніво-2017: да канчатковай падрыхтаванасці тэхнікі засталіся лічаныя дні

За тыдзень усе няспраўныя агрэгаты прывесці ў баявую гатоўнасць — такая задача была пастаўлена перад сельгас­вытворцамі на абласным семінары, які прайшоў на базе УКСВ “Дабраволец” на Клічаўшчыне.

Наколькі яе выкананне магчыма ў нашым раёне і, увогуле, ці дастатковыя ў нас тэхнічныя магчымасці, каб уборку збажыны правесці ў аптымальныя тэрміны і якасна? Якая падрыхтаванасць камбайнаў і сушыльняў да жніва? Ці забяспечаны сельгаспрадпрыемствы вопытнымі і сумленнымі механізатарамі? За адказам на гэтыя пытанні мы звярнуліся да начальніка вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўгена Аляксандравіча Бярозкіна.

Яўген Бярозкін аддзначыў, что ў цэлым па раёне тэхнікі дастаткова, каб правесці ўборку ў максімальна кароткія тэрміны. Між тым ужо цяпер можна сказаць, што ўборачная кампанія сёлетняга года будзе напружанай: надвор’е непрадказальнае, частыя дажджы, а гэта зна­чыць — працаваць, хутчэй за ўсё, прыйдзецца з падвоенай нагрузкай на тэхніку. На гэтую пару пад­рыхтаванасць уборачных камбайнаў у раёне складае 83 працэнты. Разлічваем, што да 24 ліпеня — задача пастаўлена менавіта такая — будзем гатовы стопрацэнтна, сур’ёзных перашкод для гэтага ў сельгаспрадпрыемстваў няма. Работ засталося няшмат, у прыватнасці, завяршаем правядзенне тэхнічнага абслугоўвання. І галоўнае — ёсць маральная падрыхтава­насць людзей. Камбайнеры гатовыя выйсці на хлебную ніву і ўступіць у барацьбу за ўраджай.

Што да сушыльнай гаспадаркі раёна, то пакуль 4 зернесушыльні застаюцца непадрыхтаванымі. Але ж да 24 ліпеня час ёсць, і мы робім усё магчымае, каб і гэтыя сістэмы па дапрацоўцы зерня своечасова “сталі ў строй”.

Калі тэхнічную падрыхтоўку да жніва характэрызаваць у разрэзе гаспадарак, то лідары ў нас нязменныя — СВК “Гігант”, філіялы “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” і “Агракамбінат КХП” ААТ “Баб­руйскі камбінат хлебапрадуктаў” (засталіся нязначныя падрыхтоўчыя работы). А такім акцыянерным таварыствам, як “Міхалёўская Ніва”, “Неўскі-Агра”, “Стасеўка”, каб быць падрыхтаванымі да 24 ліпеня, трэба папрацаваць надзвычай напружана.

З кадрамі механізатараў у гаспадарках вырашана. На сёння ўсе зернеўборачныя камбайны ўкамплектаваны працаздольнымі экіпажамі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем