Темы

Спорыцца работа на сенажацях “Гіганта”

Спорыцца работа на сенажацях “Гіганта”

Аб’езд гаспадарак, які нашыя карэспандэнты традыцыйна робяць падчас гарачых сельгаспадарчых кампаній, напярэдадні выхаду газеты ў друк пачаўся і скончыўся ў СВК “Гігант”. У гаспадарцы ў летні дзень вялося дастаткова шмат рознапланавых работ, а дождж, які з усяе моцы час ад часу браўся, замінаў не толькі земляробам, але і нашаму перамяшчэнню.

І ўсё ж непагадзь у выглядзе шквалістага ветру і як з вядра дажджу — гэта пасля. А напачатку былі прыемныя сустрэчы з цудоўнымі людзьмі — механізатарамі “Гіганта”, чыімі намаганнямі вядзецца актыўная нарыхтоўка травянога корму на зіму, выконваюцца іншыя, неабходныя на гэтую пару сельскагаспадарчыя работы.

На прызначаным для касавіцы ўчастку № 1 Міхаіл Чарноў займаўся варушэннем скошанай травы.
Уладзімір Шапялевіч на “джандзіры” здрабняў і падбіраў правяленую масу. З дапамогай пагрузчыка перамяшчаў яе ў прычэп для далейшай перавозкі да месца занатоўкі па сучаснай тэхналогіі “у рукаў”.
Сяргей Кафідаў займаўся хімпраполкай лубіну.
На полі ля в. Бірча-2 Віктар Балыка пракладваў першыя палосы са свежаскошанай травы.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем