Темы

Корму трэба ўдосталь і якаснага

Корму трэба ўдосталь і якаснага

Раён на парозе корманарыхтоўкі — кампаніі, ад вынікаў якой напрамую залежыць эканамічная стабільнасць і кожнага работніка ў тым ліку. У памяці занадта свежыя “галодныя” для жывёлагадоўлі 2015 і 2016 гады, калі сена, салому, сілас, далёка не першакласныя, сельгасарганізацыям даводзілася вазіць з многіх куткоў Беларусі, трацячы на гэта неапраўдана вялікія грошы. Таму зараз пытанням корманарыхтоўкі ў раёне надаецца вялікая ўвага. Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны і выязны раённы семінар з удзелам старшыні Бабруйскага райвыканкама Паўла Найдзёна, першага намесніка старшыні, начальніка райсельгасхарча Дзмітрыя Харчанкі, дырэктара Магілёўскага цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Якава Яроцкага.

Першая частка нарады прайшла на эксперыментальным полі Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс”, дзе ўжо колькі дзён вялося заварочванне кармавой сумясі з азімых сурэпіцы і жыта ў поліэтыленавую плёнку. Завастрыўшы ўвагу на каштоўных якасцях прыгатаванага такім чынам корму, на яго таннас­ці ў параўнанні з іншым, Павел Най­дзён паставіў перад удзельнікамі нарады: кіраўнікамі, галоўнымі спецыялістамі гаспадарак і спецыялістамі райсельгасхарчу, задачу — абавязкова ўключыць “плёначны” спосаб нарыхтоўкі травы ў свае вытворчыя планы. Лічбы, на якія варта кіравацца гаспадаркам, агучыла першы намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве Жана Жукоўская. Яна ж зрабіла поўную раскладку таго, колькі сена, сенажу і сіласу патрабуецца раёну ў цэлым на зімне-стойлавы перыяд 2017-2018 гадоў і колькі з гэтага неабходна занатаваць з траў першага ўкосу.

Зыходзячы з патрабаванняў кіраўніка раёна — нарыхтаваць корму не толькі ў дастатку, але першакласнага, улічваючы, што апошняе залежыць у першую чаргу ад выканання тэхналагічных патрабаванняў на ўсіх этапах корманарыхтоўкі, Якаў Яроцкі нагадаў спецыялістам правілы настройкі сельгастэхнікі, падказаў і паказаў магчымыя рашэнні на выпадак непаладак. Асобна навуковец заакцэнтаваў увагу на сакрэтах нарыхтоўкі травы ў поліэтылен.

Вядома ж, не абыйшлі ўвагай пытанні аховы працы. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў заклікаў кіруючы склад арганізацый не забывацца, што галоўная каштоўнасць чалавека — ягоныя здароўе і жыццё. Трэба своечасова праводзіць з занятымі на корманарыхтоўцы інструктажы, забяспечыць іх спецадзеннем, медыцынскім кантролем, сур’ёзным чынам падыйсці да харчавання людзей у палявых умовах. Нагадаў аб удзеле механізаваных атрадаў і гаспадарак у раённым спабор­ніцтве, парэкамендаваў выкарыстоўваць нагляднасць, якая б дала магчымасць кожнаму механізатару самастойна падлічыць заробак, што ў выніку стымулявала б яго да павелічэння вытворчасці працы.

Плянарнае пасяджэнне прайшло ў СДК аг. Хімы. Падчас яго былі падведзены вынікі работы жывёлагадоўлі за май і тыдзень, які папярэднічаў семінару, абмеркаваны прычыны, якія не дазволілі калектывам выйсці на запланаваныя рубяжы. Жорсткая крытыка з боку Паўла Найдзёна прагучала ў адрас прадстаўнікоў тых гаспадарак, якія не змаглі грунтоўна патлумачыць, якім чынам збіраюцца забяспечыць пагалоўе на зімоўку дастатковай колькасцю корму. Свае планы гэтым сельгасарганізацыям указана дапрацаваць. Паставіўшы задачу — нарыхтаваць з траў першага ўкосу на ўмоўную галаву жывёлы 13 ц к. адз. высокаякаснага корму, старшыня райвыканкама заўважыў, што для ажыццяўлення гэтых мэт у раёне маецца ўсё неабходнае.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Какие документы можно получить через единый портал электронных услуг

3 мая 2024
Актуально

Лукашенко приехал на Центральный командный пункт ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Происшествия и безопасность

Где в Бобруйском районе запрещено купаться

3 мая 2024
Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024
Актуально

В войсковой части состязались «зарничники»  

3 мая 2024
Человек и природа

Без осадков и до +25°С будет сегодня в Беларуси

3 мая 2024
Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024