Темы

На базе “Варатыні” працавала вытворчая нарада

На базе “Варатыні” працавала вытворчая нарада

У сераду на гэтым тыдні на базе філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” прайшла вытворчая нарада па жывёлагадоўлі. Яе ўдзельнікі: галоўныя заатэхнікі, ветэрынары, эканамісты раённых гаспадарак, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, міжраённай ветлабараторыі, іншых зацікаўленых службаў, а таксама прадстаўнікі Глускага райсельгасхарчу, якія прыехалі пераняць у калег станоўчы вопыт, — абмеркавалі пытанні, звязаныя з павелічэннем вытворчасці і рэалізацыі малака, і праводзімыя ў раёне, і непасрэдна ў “Варатыні”, мерапрыемствы па садзеянні апошняму.

Адкрыў мерапрыемства начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Баб­руйскага райвыканкама Дзміт­рый Харчанка. Ён пазнаёміў прысутных з планам работы семінару і заакцэнтаваў увагу на значнасці абмяркоўваемай тэмы. В.а. дырэктара філіяла Уладзімір Давыдзенка пазнаёміў удзельнікаў семінара са станам жывёлагадоўлі ў гаспадарцы і непасрэдна на комп­лексе «Варатынь». Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў заакцэнтаваў увагу на створаных у гаспадарцы станоўчых умовах для навацельных кароў, на якасным спосабе іх раздою, які не патрабуе вялікіх грашовых уліванняў і годны для пера­няцця іншымі сельгасарганізацыямі, на арганізацыі догляду цялятак ад нараджэння да трохмесячнага ўзросту, які даз­валяе захаваць маладняк 100-працэнтна. З усім гэтым удзельнікі семінара маглі пазнаёміцца ўвачавідкі.

Хаткі для ўтрымання нованароджаных цялятак

Другая частка мерапрыемства прайшла на тэрыторыі луга-пашавых угоддзяў філіяла, дзе ажыццяўляецца дзённы выпас дойнага статку і дзе таксама было што пера­няць. У прыватнасці, прысутных зацікавіў “паклетачны” метад выкарыстання пашавых угоддзяў. Тэрыторыя выпасу ўмоўна нарэзана на клеткі, што не даз­валяе рагулям разыходзіцца па ўсёй пашы, даючы траве ў клетках, якія часова не выкарыстоўваюцца, якасна пад­няцца. Вынікі ад арганізаванага такім чынам выпасу відавочныя — за 10 дзён па надоях значна прыбавілі.
Падчас плянарнага пасяджэння, якое прайшло ў Сельскім доме культуры аг. Варатынь, абмеркавалі вынікі работы ў малочнай галіне раёна за два тыдні мая, да галоўных спецыялістаў давялі задачы на бліжэйшую перспектыву. Няпростыя, але вырашальныя — пры ўмове сумленнага падыходу да выканання сваіх працоўных абавязкаў усімі і кожным, хто задзейнічаны ў вытворчым працэсе.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем