Темы

Праца для вайны і міру

Праца для вайны і міру

Перш чым пачаць свой аповед пра Ераста Андрэевіча Іванова, зраблю адступленне, каб паўтарыць казанае­-­­пераказанае за 72 пасляваенныя гады — якія ж мы шчаслівыя, што жывем пад мірным небам, і як, маючы гэтае шчасце, зачастую яго неда­ацэньваем.

Ераст Андрэевіч — адзін з тых, на чый лёс выпала ваеннае ліхалецце. І ў яго гэтага ліха было болей, чым у дастатку. Ён не быў у партызанскім атрадзе, не станавіўся пад кулямётныя чэргі на полі бою, але штораніцы, ад першага дня вайны і да апошняга, да знямогі знясілены ад голаду і холаду, заступаў на працоўнае месца ленінградскага ваеннага завода, каб савецкая армія не мела недахопу ў зброі. Спачатку стаяў на зборцы аўтаматаў Калашнікава, наждачкай адшліфоўваў асобныя яго часткі — у дзень па паўтары тысячы адзінак. Ад таго што вытворчасць была шкоднай, захварэў на туберкулёз лёгкіх. Пасля працаваў на зборцы «Кацюш». Адзін з тых, каму ўдалося перажыць блакаду горада на Няве, у якім малады чалавек апынуўся за тры месяцы да пачатку вайны, каб працягнуць адукацыю пасля сямі класаў мясцовай школы.

— Дагэтуль не разумею, як змог вытрымаць той страшэнны голад, — аціраючы ад слёз вочы, згадвае ветэран. — Мой аднавясковец не адолеў. Апух ад голаду і памёр. Ежу давалі адзін раз на дзень. У абед. Амаль заўсёды адно і тое ж. На першае — крышачку расольніку: вада з кіслымі агуркамі, без бульбы. На другое — маленькі біточак з бульбяных ачысткаў…

Пасля перамогі над ворагам усімі праўдамі і няпраўдамі майму суразмоўцу ўдалося вярнуцца дамоў, у Лекерту. Стасункаў з роднымі на працягу ваенных год малады чалавек не меў і вельмі ўзрадаваўся, калі дазнаўся, што яны жывыя. Расказваючы пра сям’ю, у якой нарадзіўся, Ераст Андрэевіч з вялікай пашанай згадвае бацьку. За мужнасць, кемлівасць і адвагу ён двойчы быў удастоены Крыжа ў 1-ю сусветную вайну. Жывучы у згодзе з верай, лячыў пропаведзямі ад фізічных і маральных нядугаў іншых людзей. Пайшоў з жыцця пачынальнік роду ва ўзросце 108 гадоў.

Пасля вайны Ераст Андрэевіч стаў працаваць вадзіцелем, ажаніўся.

Хату сам змайстраваў, і ў хаце ўсё без выключэння, на двары таксама. На тое, што ветэрану перадалася баць­кава цяга да выяўленчай творчасці, указвае арыгінальнае вонкавае ўпрыгожанне дваровых пабудоў.

Сярод беларусаў шмат людзей, прыцягальных сваёй сціпласцю. Ераст Андрэевіч адзін з іх. Расказваць пра сябе яму ніякавата. Але як загараюцца дзедавы вочы, калі мы пытаемся пра дзяцей, якіх пяцёра і якія ні на дзень не пакідаюць бацькоў сваёй увагай, хоць жывуць не побач. Пра дасягненні ўнукаў і праўнукаў — адна з іх як адораная студэнтка ўдастоена ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі.

У размове з чалавекам, на жыццё­вым шляху якога былі і скруха ваенных гадоў, і нялёгкія, але шчаслівыя гады аднаўлення, мы не змаглі абыйсці тэму сэнсу жыцця.

— Сэнс — у працы, — упэўнена адказаў ветэран. — Стваральнай працы на карысць сваёй сям’і, населенага пункта, дзе жывеш, сваёй краіны. Нездарма ж кажуць — праца ўпрыгож­вае чалавека. Яна прыносіць задавальненне, акрыляе на будучы дзень, вядзе да ажыццяўлення задуманага, мары.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

30 июля в Могилевской области пройдет бесплатный профсоюзный правовой прием

22 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Бобруйский зональный центр гигиены призывает проверить грибы и ягоды на радиацию

22 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 22 июля: температура воздуха продолжит снижаться, местами дожди

22 июля 2026
Читать новость
Официально

В Беларуси утверждена новая схема доставки сельхозорганизациям дизтоплива

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Золотая страда на Бобруйщине: урочище Токари встречает хлеборобов!

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Чтобы специалисты, прибывающие на первое рабочее место, чувствовали себя комфортно

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем