Темы

Трагедыя ветэрана

Трагедыя ветэрана

Першая трагедыя ў жыцці майго суразмоўцы, Альфонса Кліменцьевіча Альшука, тады 11-гадовага хлапчука з вёскі Дунаі Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна Мінскай вобласці, прыйшла са смерцю бацькі. Апошняй самой па сабе як бы і не было — ніхто бацьку не хаваў і на хаўтурах не прысутнічаў — але дадому галава сям’і пасля таго, як вывелі яго з хаты ў 1937 годзе, ужо не вярнуўся. Альфонсу Кліменцьевічу трывала ўрэзаліся ў памяць тыя хвіліны растання… І дагэтуль не разумее, каму і якую дарогу перайшоў бацька — на ўсю акругу кузнец, шчыры, працавіты, далёкі ад палітыкі чалавек?

Пасля таго як забралі гаспадара, сям’і, у якой было сямёра дзяцей, даводзілася надзвычай складана. Таму старэйшага брата забрала да сябе ў пас. Глуша бабуля па мацярынскай лініі. З Глушы ён ў 1938 годзе пайшоў служыць у войска, а адтуль накіраваны ў дзеючую армію — пачалася Вялікая Айчынная вайна. Дамоў з вайны брат не вярнуўся — прапаў без вестак.

З дзяцей-хлопцаў Альфонс застаўся ў сям’і за старэйшага. На ім была гаспадарка: маці працавала ў калгасе. Немцы ў Дунаях з’явіліся літаральна ў першыя дні ліхалецця: вёска раскінулася па абодва бакі шашы на Мінск. У сярэдзіне вайны ў акрузе Плешчаніц былі створаны партызанскія атрады, якія ўзначалілі былыя работнікі пагранічнай заставы. Многія мясцовыя мужчыны пайшлі ў лес. Перажываючы за старэйшага сына, даволі рослага на выгляд, маці вырашыла адправіць яго раніцай, разам з суседам, да партызан. Гаворачы пра тое, што здарылася далей, пажылы чалавек ізноў выцірае слёзы.

… Сярод партызан пайшлі чуткі — гараць вёскі. Нехта выказаў меркаванне — Дунаі. Не звяртаючы ўвагу на небяс­пеку, кожны кінуўся да свайго падворка. З усімі разам — і Альфонс. Не знайшоўшы на папялішчы слядоў прысутнас­ці людзей, юнак узрадаваўся — можа дзе схаваліся і выратаваліся родныя. Спадзяванні развеяў сусед. Сказаў, быццам чуў, што маці, баючыся заставацца ў хаце адна з дзецьмі, прасілася да знаёмых. Апошняе пацвердзілася. У гэтым юнак упэўніўся асабіста — пазнаў родных па адзежы…

Разам з тым жа сябрам, што былі ў лесе, выкапалі непадалёк ад папялішча магілу, заслалі яе новенькімі прасцінамі — іх хлопец дастаў з мамінага сховішча пад падлогаю, які яна зрабіла, калі толькі пачалася вайна. Дрыжэлі рукі, падкош­валіся ногі, сэрца рвалася на волю і душылі слёзы — але ён мусіў быць дарослым…

У 1944 годзе, пасля вызвалення родных мясцін з-пад нямецкай акупацыі, 18-гадовага юнака палявым ваенкаматам мабілізавалі ў войска. Накіравалі ў запасны полк, вывучылі вайсковай справе. Пад канец вучобы разам з сябрам-украінцам накіравалі ў мінамётную роту, дзе ён быў наводчыкам. Рота ўваходзіла ў склад 3-га Беларус­кага фронту, трымала напрамак на Кенігсберг. І хоць ваенныя дарогі Альфонса Кліменцьевіча не былі доўгімі — пасля ранення накіравалі ў шпіталь — давялося пабы­ваць не ў адным напружаным баі, развітацца не з адным таварышам. Пасля лячэння маладога чалавека пакінулі пры шпіталі падтрымліваць цеплазабес­пячэнне.

Добра памятае мой суразмоўца і перамогу над гітлераўскай Германіяй, калі ўсім выдалі па 100 грамаў гарэлкі. Радаваліся заканчэнню вайны, плакалі, абдымалі адзін аднаго, віншавалі. Але ў 45-м вайна для маладога чалавека не скончылася: шпіталь і часць, да якой ён адносіўся, накіравалі ў Благавешчанск на Далёкі Усход, дзе вяліся баі з Японіяй. Калі і там надыйшлі мірныя дні, часць расфарміравалі, і Альфонс Кліменцьевіч вярнуўся ў Беларусь. Спачатку ў родныя Дунаі, потым у Глушу, дзе жылі бабуля, цёткі і на той час ягоныя дзве сястры. Пасяліўся ў цёткі. Вывучыўся на трактарыста, стаў працаваць у лясніцтве — краіна адбудоўвалася, і маладыя сілы асабліва патрабаваліся. Пазней прапанавалі работу на мясцовым шклозаводзе. За сумленныя адносіны да працы прадпрыемства выдзеліла маладому работніку хоць і невялікую, але ўласную кватэру. Ажаніўся. Сталі будаваць сваё жытло. Гадавалі з жонкаю дзяцей: дачку і сына, займаліся стваральнай працай. Роднаму прадпрыемству Альфонс Кліменцьевіч аддаў не многа не мала — 40 год. Адтуль пайшоў і на заслужаны адпачынак.

— Жыццё — яно мала ў каго бывае гладкім, — падво­дзячы вынікі свайго аповеду, заўважае ветэран. — Але не дай Божа перажыць і паспытаць таго, што выпала на лёс ваеннага пакалення. І каб тых жудасцей не спазнаць, трэба берагчы і захоўваць мір. Шчаслівым чалавек можа быць толькі пад мірным небам.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

30 июля в Могилевской области пройдет бесплатный профсоюзный правовой прием

22 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Бобруйский зональный центр гигиены призывает проверить грибы и ягоды на радиацию

22 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 22 июля: температура воздуха продолжит снижаться, местами дожди

22 июля 2026
Читать новость
Официально

В Беларуси утверждена новая схема доставки сельхозорганизациям дизтоплива

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Золотая страда на Бобруйщине: урочище Токари встречает хлеборобов!

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Чтобы специалисты, прибывающие на первое рабочее место, чувствовали себя комфортно

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем