Темы

Віншаванні і падзяка за працу

Віншаванні і падзяка за працу

85-ты дзень нараджэння адзначыла ў нядзелю, напярэдадні Дня працы, паважаная ў раёне жанчына, Герой Сацыялістычнай працы Александрына Рыгораўна Сакун.

Павіншаваць юбілярку з гэтай нагоды, пажа­даць ёй моцнага здароўя, дабрабыту, цеп­лыні і ўвагі родных, а разам з тым выказаць шчырыя словы падзякі за сумленную працу на карысць Радзіме (дзяржаўнай узнагароды на той час 26-гадовая даярка калгаса “Перамога” была ўдастоена ў 1958 годзе за высокія вытворчыя паказчыкі), да Александрыны Рыгораўны ў в. Забалацце з кветкамі і падарункамі наведаліся прадстаўнікі грамадскіх арганізацый — кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Доўнар, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў і райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Крычко і Сяргей Феднеў.

Згадваючы пра маладосць, надзвычай цяжкую, але пачэсную працу ў сельскай гаспадарцы, юбілярка з удзячнасцю гаварыла пра цяперашняе сваё жыццё, пра клопат і ўвагу да яе з боку дзяржавы. Госці ж пажадалі, каб у коле родных шаноўная імянінніца сустрэла яшчэ не адзін дзень нараджэння.

Зрэшты, Александрына Рыгораўна Сакун у 1957 годзе была ўзнагароджана медалём “За доб­лесную працу”, сярэбраным медалём ВДНГ СССР, з 1961 да 1966 г. з’яўлялася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Алены КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

30 июля в Могилевской области пройдет бесплатный профсоюзный правовой прием

22 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Бобруйский зональный центр гигиены призывает проверить грибы и ягоды на радиацию

22 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 22 июля: температура воздуха продолжит снижаться, местами дожди

22 июля 2026
Читать новость
Официально

В Беларуси утверждена новая схема доставки сельхозорганизациям дизтоплива

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Золотая страда на Бобруйщине: урочище Токари встречает хлеборобов!

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Чтобы специалисты, прибывающие на первое рабочее место, чувствовали себя комфортно

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем