Темы

У раёне адзначылі Першамай

У раёне адзначылі Першамай

Напярэдадні міжнароднага свята — Дня працы, які адз­начаюць 1 мая, у Беларусі прайшлі значныя маштабныя мерапрыемствы, такія як Міжнародны форум “Прафсаюзы і будучыня сферы працы”, Міжнародная прафсаюзная акцыя “28 красавіка — сусветны дзень аховы працы”, ушанаванне пераможцаў конкурсаў прафмайстэрства, прафсаюзных актывістаў, святочныя канцэрты з удзелам фіналістаў конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Новыя імёны” і творчых калектываў Палацаў культуры прафсаюза.

Цудоўнае свята з нагоды Першамаю прайшло і ў нашым раёне. Яго наладзілі раённае аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з галіновымі прафсаюзамі і работнікамі культуры.

Уручаючы ўзнагароды і падарункі за добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё галіны працаўнікам, а таксама прафсаюзным актывістам, кіраўнік раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко падзякавала за працу ім, а таксама ўсім тым, чыімі намаганнямі ствараецца дабрабыт Бабруйшчыны. Адзначыла, што станоўчых вынікаў у пытанні абароны правоў і законных інтарэсаў працоўных прафсаюзы могуць дасягнуць толькі пры падтрымцы сацыяльных партнёраў, і выказала спадзяванне, што на апошнюю можна будзе разлічваць.

Ну і, вядома ж, якое свята без песень і танцаў?! Шмат цудоўных уражанняў пакінула ў работнікаў арганізацый канцэртная праграма, нала­джаная артыстамі і творчымі — дзіцячымі і дарослымі — калектывамі раённага Цэнт­ра культуры.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Валянціны МІЛОХІНАЙ.

Последние новости

В будущее вместе с нами

«Удивляй! Твори! Мечтай!». В Бобруйском районном Центре культуры состоялся фестиваль дополнительного образования детей и молодежи

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

Путешествие в мир белорусского книгопечатания и литературы. День белорусской письменности проходит в Костюковичах 

5 сентября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В XXXIII Дне белорусской письменности принимает участие делегация Бобруйского района

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем