Темы

Вясновае свята працы

Вясновае свята працы

Напярэдадні святочнага дня мы вырашылі не здраджваць традыцыі і закрануць пытанні працы, у тым ліку пагаварыць — у кантэксце апошніх падзей, пра занятасць сельскіх жыхароў, а таксама пра тое, як абараняюцца ў раёне правы і законныя інтарэсы членаў найбольш масавай грамадскай арганізацыі — прафсаюзаў. Нашыя субяседніцы — галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Цагельнік і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко.

Вольга Міхайлаўна, цяпер болей чым калі надаецца ўвагі занятас­ці грамадзян. З гэтай мэтай, наколькі ведаю, упраўленнем быў арганізаваны і праведзены ў красавіку “кірмаш вакансій”. Ці прывяло мерапрыемства да станоўчых вынікаў?

— Вядома ж. Пры гэтым заўважу, што, акрамя “кірмашу вакансій” у райвыканкаме, мы праводзім такія мерапрыемствы на базе сельскіх выканаўчых камітэтаў і СДК. Прыцягваем на іх кіраўнікоў арганізацый, якія размяшчаюцца на тэрыторыі сельсаветаў і паблізу, у тым ліку і прадстаўнікоў малога бізнесу — для вясковага насельніцтва гэта больш зручна. Праводзім размовы індывідуальна з кожным, знаёмімся з яго спецыяльнасцю, кваліфікацыяй, абавязкова ўлічваем пажаданні самога чалавека. На падставе гэтага наймальнік пры наяўнасці вакансій прапаноўвае тую ці іншую занятасць.

Вакансій у раённых арганізацыях нямала, аднак па той ці іншай прычыне яны не заўсёды могуць быць выкарыстаны вяскоўцамі — аддаленасць ад месца пражывання, адсутнасць патрабуемай кваліфікацыі, нізкі заробак… Якое выйсце прапаноўваеце ў такіх выпадках?

— Прапаноўваем навучанне альбо перанавучанне па той спецыяльнасці, якая на рынку працы запатрабавана. На гэты час наш сектар занятасці прапаноўвае перанавучанне па 21 накірунку. У бліжэйшы час пачнецца навучанне па дастаткова запатрабаванай у раёне і Бабруйску спецыяльнасці “электрагазазваршчык”, для жанчын — “повар”, “прадавец”. Гэтымі вакансіямі раён таксама не запоўнены. Адзін грамадзянін падчас наведвання “кірмашу вакансій” прыняў рашэнне заняцца ўласнай справай. Для гэтага ён зможа атрымаць беспрацэнтную субсідыю за кошт фонда сацабароны. Да канца месяца мы плануем накіраваць яго на курсы бізнеспланавання. Акрамя таго, ў раёне даволі распаўсюджана рамесная дзейнасць. Заплаціўшы адну базавую велічыню ў падатковую інспекцыю, грамадзяне могуць спакойна гэтай справай займацца. І нарэшце — прапаноўваем перасяленне ў межах краіны. Калі вакансіі, якая б чалавеку падыходзіла, па месцы жыхарства няма, але яе прапаноўваюць у іншым кутку Беларусі і сям’я згодна на перасяленне, садзейнічаем у пытаннях працаўладкавання на новым месцы і прапаноўваем матэрыяльную падтрымку на пераезд.

***
Людміла Васільеўна, што ўяўляе сабой раённае аб’яднанне прафсаюзаў, якое вы ўзначальваеце, і якая яго мэта?

— На сёння Бабруйскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў — гэта 72 пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі, 3 раённыя камітэты галіновых прафсаюзаў і 8 прафсаюзных арганізацый, якія не маюць раённага галіновага прафсаюза. Колькасць прафсаюзнага членства, па апошніх дадзеных, 9 592 чалавекі. Дадам таксама, што ў адпаведнас- ці з пастановай Прэзідыуму Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у студзені 2015 года створаны Савет раённага аб’яднання прафсаюзаў, у склад якога ўвайшлі 37 прадстаўнікоў галіновых прафсаюзных арганізацый, і яго Прэзідыум у складзе 9 членаў.

Асноўнай мэтай аб’яднання прафсаюзаў з’яўляецца абарона правоў і законных інтарэсаў працоўных, павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва на падставе пад’ёму эканомікі, стабільнасці ў працоўных калектывах.

Адна з асноўных задач, якую на дадзеным этапе ставяць перад сабой прафсаюзныя лідары — не дапусціць з боку работадаўцаў прыняцця самас­тойных рашэнняў па змяненні норм калектыўных дагавораў, спасылаючыся на недахоп сродкаў. Па такой прычыне ці даводзілася на працягу мінулага года і ўжо ў сёлетнім “умешвацца” у адносіны наймальніка і работнікаў?

— Сапраўды, наймальнік у аднабаковым парадку не можа прыпыніць дзеянне норм “мясцовай канстытуцыі”. Для гэтага яму ў абавязковым парадку трэба давесці дадзеную інфармацыю да свайго сацыяльнага партнёра, сумесна абмеркаваць яе, вызначыць тэрмін, на які прыпыняецца тая ці іншая ўмова калектыўнага дагавору. А для гэтага патрэбна склікаць камісію, правесці ўсю гэтую працэдуру і ў абавязковым парадку праінфармаваць калектыў. У нашым раёне выпадкаў прыпынення дзеяння калектыўных дагавораў не зафіксавана. Аднак мелі месца выпадкі, калі па выніках экспертызы калектыўных дагавораў рэкамендавалі сацыяльным партнёрам уносіць карэкціроўкі асобных груп.

За вырашэннем якіх пытанняў най­часцей звярталіся члены прафсаюза асабіста да вас і да інспектараў працы падчас выязных прафсаюзных прыёмаў?

— Звярталіся па пытаннях самых розных, але найчасцей усё ж хвалявалі такія з іх, як парадак працягнення кант­рактаў, выплаты ў адпаведнасці з калектыўным дагаворам, працэдура скарачэння і гарантыі ў сувязі з рэструктурызацыяй арганізацый і ўстаноў, законнасць прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці, працяг працоўных адносін.

***
…І цяпер многім блізкае легендарнае “МІР! ПРАЦА! МАЙ!”. І, зрэшты, якім бы сэнсам не быў напоўнены колішні лозунг, у ім — усё тое, што сапраўды робіць чалавека шчаслівым. З Першамаем!

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024
Ваше здоровье

Бронхиальная астма: меры профилактики и предупреждение обострений

28 апреля 2024
Общество

Маркетплейс Wildberries вернул бесплатные пакеты для белорусских покупателей

28 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Основы пожарной «азбуки» изучали школьники Каменской специальной школы-интерната

28 апреля 2024
Калейдоскоп

Православные верующие празднуют Вход Господень в Иерусалим — Вербное воскресенье

28 апреля 2024
Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024