Темы

Пашана за працу

Пашана за працу

Веснавая сяўба ў раёне працягваецца. Час для работнікаў палёў надзвычай напружаны, бо патрабуе ад іх поўнай выкладкі — фізічнай і маральнай сканцэнтраванасці.

У мэтах аддзячыць членаў прафсаюза за працу, добрымі словамі і шчырымі пажаданнямі натхніць на перамогу ў раённым спаборніцтве, да механізатараў, на чыім рахунку найбольшая колькасць засеяных гектараў, выязджаюць прадстаўнікі прафсаюза работнікаў АПК і ўручаюць перадавікам вытворчасці ўзнагароды і сувеніры на памяць.

У панядзелак на гэтым тыдні такой узнагароды ўдастоіўся механізатар Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс” Сяргей Нерушаў, які на трактары МТЗ-3022 у агрэгаце з АКПМ-6 пасеяў 640 га ранняй ярыны. Вымпел перадавіка раённага спаборніцтва, перахо­дзячы чырвоны сцяжок і каштоўны падарунак лепшаму сейбіту ўручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў.

У гэты час механізатар займаўся пасевам яравога рапсу на полі паблізу аг. Хімы. “Надвор’е не сказаць каб надта грэла, — заўважае Сяргей Дзмітрыевіч, — але яшчэ як сагравае надзея на добры ўраджай”.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем