Темы

Канікулы завяршаюцца

Канікулы завяршаюцца

Веснавыя канікулы школьнікаў падышлі да заканчэння. Прайшлі яны імкліва не толькі таму, што на перапынак ад вучэбнага працэсу ў гэты час традыцыйна адводзіўся тыдзень, але і з-за насычанасці іх цікавымі і захапляльнымі мерапрыемствамі.

У мэтах аздараўлення вучняў у раёне было створана 9 лагераў дзённага знаходжання. Яны працавалі на базе Брожскай, Варатынскай, Гарбацэвіцкай, Каменскай сярэдніх школ, а таксама Міхалёўскага, Осаўскага, Хімоўскага, Глушанскага і Ленінскага вучэбна-педагагічных комплексаў. Аздараўленне прайшлі 152 школьнікі. Праграмы лагераў, як заўсёды, былі рознапланавымі.

25 сакавіка ў раёне стартавала міжведамасная прафілактычная акцыя “Бяспечныя канікулы на карысць”, якая завяршыцца 1 красавіка. Мерапрыемствы накіраваны на фарміраванне ў хлопчыкаў і дзяўчынак культуры паводзін, здаровага ладу жыцця, бяспечнай жыццядзейнасці. Кожны дзень насіў тэматычны характар: дзень сямейнага адпачынку, дзень бяс­пекі, дзень здароўя і спорту, дзень прафілактыкі супрацьпраўных паводзін, дзень культуры, пазітыву, жарту і інш. У межах акцыі прайшоў злёт юных інспектараў руху, спартыўныя мерапрыемствы “Мы за здаровы лад жыцця!”, “Мама, тата і я — спартыўная сям’я”, віктарыны па тэме здаровага ладу жыцця, конкурсы малюнкаў, хвіліны здароўя. Былі арганізаваны сустрэчы з супрацоўнікамі ДАІ, гаррай­аддзела па надзвычайных сітуацыях, інспекцыі па справах непаўналетніх.

У межах Дня пазітыву і інтэлектуальнага развіцця на базе Бортнікаўскага ВПК прайшла раённая канферэнцыя работ даследчага характару навучэнцаў 1-4 класаў. У перыяд з 28 па 30 сакавіка прайшлі алімпіяды па агульна­адукацыйных прадметах сярод малодшых школьнікаў. Плануючы работу на канікулах, у школах, як адзначыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Баркоўская, імкнуліся па-максімуме ахапіць аздараўленнем дзяцей з сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна-­небяспечным становішчы, і дзяцей, якія значацца на ўліку ў ІСН, на унутрышкольным кантролі.

Было чым заняцца ў сценах школ падчас канікулаў і старшакласнікам. Яны наведвалі гурткі па інтарэсах, факультатыўныя заняткі па прадметах, рыхтаваліся да выпускных іспытаў, цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама да раённага конкурсу “Вучань года”, правядзенне якога запланавана на 7 красавіка.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем