Темы

Ажылі палі з вясною

Ажылі палі з вясною

У разгары ворыўныя работы. Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на гэты час у раёне заарана 20% ад запланаваных на вясну плошчаў (3 300 га). У гаспадарках займаюцца закрыццём вільгаці і падрыхтоўкай глебы да сяўбы ранніх зерневых і зернебабовых.

Актыўна ў гэтым плане працуе філіял “Харчавік-­Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, дзе, акрамя таго што пасеяны авёс, маецца 77% веснавога ворыва, завяршылі падсейванне мнагалетняй травы (108%).

У сельгасарганізацыях таксама займаюцца выбаркай элітнага насення для аднаўлення гатунковага складу — выбрана амаль палова ад запланаванага. З найлепшага боку тут адзначаюць філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, дзе выбралі 170% да запланаванага. Цалкам выбралі эліту ў ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”, 40% ад патрэбы — у ААТ “Стасеўка”.

У радзе гаспадарак вядзецца падкормка азімых зерневых і рапсу азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі. Рапсу падкормлена 14% ад патрэбы. Пастаўлена задача — за тры наступныя дні гэтую работу завяр­шыць, каб да 6 красавіка — аптымальны тэрмін — паспець уздобіць зерневыя. Зрэшты, у “Харчавіку-­Агра” гэтыя культуры ўжо падкормлены на плошчы 500 га (63% ад патрэбы), вядзецца гэтая работа ў дачыненні мнагалетнікаў, сенакосаў і пашы. Першым у раёне філіял прыступіў да яе перазалужвання, закладкі шматгадовай пашы.

Актыўна вывозіцца на палі арганіка. З 222 тыс. тон (70% ад плану), што вывезены, каля 69 тыс. — унесена ў глебу.

У ААТ “Міхалёўская Ніва” і “Неўскі-Агра” не пакідаюць без увагі яблыневыя сады: працягваюць іх абрэз­ку і пабелку.

Варта адзначыць, што перад шэрагам гаспадарак, за выключэннем “Гіганта”, птушкафабрыкі “Вішнёўка”, філіялаў “Агракамбінат КХП” і “Харчавік-Агра”, стаіць пытанне набыцця сродкаў аховы раслін — пратруты яравых зерневых культур. Як яно будзе вырашацца — пакажа час.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем