Темы

На Бабруйшчыне працаваў рэспубліканскі семінар

На Бабруйшчыне працаваў рэспубліканскі семінар

Як мы ўжо пісалі, на працягу двух дзён, 23 і 24 сакавіка, у Бабруйскім раёне працаваў рэспу­б­­ліканскі семінар-вучоба работнікаў дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання. Яго тэмамі былі работа аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (АІС) “Дзяржтэхнагляд” у часці правядзення дзяржтэхагляду тэхнікі, аналіз выканання раённымі і гарадскімі інспекцыямі адміністрацыйных працэдур. Вялося абмеркаванне вынікаў работы рэспубліканскай службы дзяржтэхнагляду за мінулы год і задач на бягучы.

Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Станіслаў Карповіч, начальнік галоўнага тэхнічнага нагляду Рэспублікі Беларусь Іван Малахаў, іншыя прадстаўнікі міністэрства, інспекцыі дзяржтэх­нагляду, кіраўнікі абласных і раённых інспекцый — усяго болей за 140 чалавек.

Удзельнікі семінару пабывалі на ААТ “Белшына”, ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйск­аграмаш”, Кіраўскай райсельгас­тэхніцы і ў СВК “Гігант” нашага раёна. Падчас наведвання дадзеных аб’ектаў абмеркавалі работу з гарантыйнай тэхнікай, пастаўку новай тэхнікі, пазнаёміліся з новай лінейкай шын на “Белшыне”. На базе кіраўскага прадпрыемства ім было прадэманстравана правядзенне тэхабслугоўвання энерганасычаных трактароў, у СВК “Гігант” — абмеркавана (інфармацыю давёў начальнік Баб­руйскай раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду Мікалай Голуб) і на практыцы паказана, як право­дзіцца тэхагляд у сельгас­арганізацыях раёна. Там жа прысутныя разгледзелі пытанні арганізацыі рамонту і тэхабслугоўвання трактароў маркі “Беларус”-82.1 і 1221. Для гэтага тэхніка ў “Гіганце” была прадстаўлена на лінейцы гатоўнасці з замацаванымі за ёй трактарыстамі-машыністамі, якія мелі пры сабе неабходныя для прахо­джання дзяржтэхагляду дакументы. На пункце ПТА вытворчага кааператыву прадэманстравана правядзенне тэхнічнага абслугоўвання (ТА) трактароў вышэйзгаданых марак з прадастаўленнем усёй неабходнай дакументацыі па ўліку яго правядзення.

На плянарным пасяджэнні па выніках наведвання прадпрыемстваў абмеркаваны такія актуальныя пытанні, як аналіз выканання раённымі і гарадскімі інспекцыямі адміністрацыйных працэдур у мінулым годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №200 і Пастановы Савета міністраў №156.

Заслуханы і абмеркаваны справаздачы кіраўнікоў абласных інспекцый аб мерах, накіраваных на паляпшэнне работы апошніх, пытанні набыцця гаррайінспекцыямі камп’ютарнага абсталявання. Разгледжана спецыфіка работы праграмнага забеспячэння па аўтаматызацыі працоўнага месца інспектараў у частцы ўнясення інфармацыі па правядзенні дзяржтэх­агляду, выкананні іншых адміністрацыйных працэдур. Праведзена абмеркаванне заўваг і прапаноў па паляпшэнні работы ў сістэме АІС “Дзяржтэхагляд”, адпрацаваны практычныя пытанні па ўнясенні звестак у аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму. Падвёўшы вынікі работы семінару-вучобы, Іван Малахаў паставіў перад яго ўдзельнікамі і службай дзяржтэхнагляду ў цэлым задачы на бліжэйшую перспектыву.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем