Темы

Выйшлі ў поле трактары

Выйшлі ў поле трактары

У раёне працягваецца вывазка на палі і ўнясенне ў глебу арганікі пад ярыну. Актыўна вядзецца падкормка мнагалетняй травы, распачата падкормка азімых зерневых i азімага рапсу.

У Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” і філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” пасеяна 121 га аўсу. Таксама ў раёне пачалі сеяць адналетнюю траву, займаюцца падсейваннем мнагалетнікаў. Апошняе выканана на плошчы 1053 га — прыкладна чвэрць ад неабходнага. Працягваецца закладка насеннікаў мнагалетняй травы. Вядуцца ворыўныя работы. Па апошніх дадзеных у цэлым па раёне заарана 2 220 га, што складае 12% ад плану. У некаторых гаспадарках прыступілі да закрыцця вільгаці, праводзяць культывацыю пасеваў. У цэлым пад сяўбу ярыны падрыхтавана 485 га (5% ад патрэбы), 121 — засеяна.

Што датычыцца структуры пасяўных плошчаў, то пад яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры сёлета запланавана заняць 9 300 га. З іх амаль 500 га — пад пшаніцу, 3 100 га — пад ячмень. Запланавана пасеяць 150 га соі, прыкладна 1 700 га аўсу, 320 га проса на зерне, 880 — кукурузы на гэтыя мэты. Зернебабовымі: гарохам, лубінам, пялюшкай, кармавымі бабамі, іншымі культурамі, запланавана заняць у агульным 2668 га. У ААТ “Неўскі-Агра” і “Міхалёўская Ніва” традыцыйна будуць займацца вырошчваннем цукровых буракоў. Таксама ў раёне запланавана пасеяць маслічную рэдзьку, пры неабходнасці — яравы рапс. Пад бульбу адведзена 1 015 га. 6 350 га плошчаў, у адпаведнасці з планам, будзе занята пад кукурузу на сілас. Яшчэ 2 800 га адведзена пад адналетнікі, якія збіраюцца выкарыстаць як для зялёнай падкормкі жывёле, так і для прыгатавання “зімовага” корму. Што да гародніны, то ёю па традыцыі займуцца аграрыі “ВЕОМа”, а таксама ААТ “Саўгас “Кісялевічы” і “Міхалёўская Ніва”.

Алена КАРПЕНКА.
Фота з архіва рэдакцыі.

Последние новости

Актуально

Испытание на выносливость! Мощно и громко в Бобруйском районе прошло первенство по джип-спринту «Дорогами Победы»

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Во имя справедливости и закона. На Бобруйщине чествовали судебных экспертов

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем принять участие в районном конкурсе видеороликов «Женский взгляд»

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Библиотеки района присоединились к культурно-просветительской акции «Библионочь-2026»

25 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«#КиберПраво: твой щит в сети». Продолжается конкурс для детей на лучший проект по защите от кибермошенников

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем